Міністар замежных спраў Латвіі Марыс Рыекстыньш, які завяршае сёньня свой працоўны візыт у Беларусь, ня ўзяўся спрагназаваць, якім будзе рашэньне адносна забароны на ўезд у краіны Эўразьвязу Аляксандра Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў. Хоць да прыняцьця рашэньня ў Брусэлі застаецца літаральна дзясятак дзён, міністар сказаў, што “цяжка забягаць наперад і рабіць нейкія прагнозы”.
Журналісты чакалі ў Міністэрстве замежных спраў Рыекстыньша і яго беларускага калегу Мартынава лішнія паўгадзіны. Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў затрымліваліся ў Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля латыскі міністар казаў, што яму надзвычай важна было пачуць меркаваньні пра пэрспэктывы дыялёгу Беларусі з Эўразьвязам асабіста ад кіраўніка беларускай дзяржавы. На думку Марыса Рыекстыньша, “тут у апошнія месяцы назіраецца пэўная пазытыўная дынаміка”.
Але, адзначыў міністар замежных спраў Латвіі, “любое рашэньне ў нас, станоўчае ці адмоўнае, прымаецца кансэнсусам”:
“Латвія на гэтых перамовах будзе выступаць за неабходнасьць далейшага разьвіцьця нашых дачыненьняў. Мы асаблівы акцэнт будзем рабіць на неабходнасьці пачатку дыялёгу, дыскусіі альбо перамоваў па тэме аблягчэньня дзейнага візавага рэжыму для ўзаемных паездак нашых жыхароў. Але сёньня сказаць, якім будзе канчатковае рашэньне, вельмі цяжка”.
Аналітык Аляксандар Класкоўскікажа, што цяпер і Эўразьвяз, і Беларусь выступаюць вельмі асьцярожна, так бы мовіць, трымаюць паўзу:
“Тактыка Менску такая, каб пасьля гэтай паўзы любыя саступкі з боку Брусэлю, нават мінімальныя, успрымаліся на ўра. А Эўразьвяз ня хоча даваць авансаў, бо ў такім выпадку ён наагул нічога не даможацца. Я думаю, некаторыя краіны Эўразьвязу, найперш суседнія зь Беларусьсю, якія маюць у нас свой эканамічны інтарэс, увогуле пайшлі б на скасаваньне санкцыяў.
Але ёсьць дзяржавы, напрыклад, Нідэрлянды, якія займаюць жорсткую пазыцыю. Таму магчымы варыянт — працяг замарозкі санкцыяў яшчэ на нейкі пэрыяд. Адсюль такія туманныя заявы з боку эўрапейскіх міністраў”.
Марыс Рыекстыньш паведаміў журналістам , што сёньня ў яго яшчэ заплянаваная сустрэча зь Сяргеем Сідорскім, падчас якой ён перадасьць кіраўніку ўраду Беларусі афіцыйнае запрашэньне наведаць Латвію. Ён таксама нагадаў, што Беларусь уваходзіць у першую дзясятку гандлёвых партнэраў Латвіі, як паводле экспарту, так і імпарту.
Аляксандар Класкоўскі тлумачыць, чаму афіцыйная Рыга запрашае да сябе не Аляксандра Лукашэнку, а Сяргея Сідорскага:
“Тут, я думаю, працуюць два меркаваньні. Першае: прэм’ер — гэта больш нэўтральная фігура. Сідорскага называюць моцным гаспадарнікам, але ніяк не апошнім дыктатарам Эўропы.
І другое — паколькі ў краін Балтыі на першым пляне эканамічны інтарэс да Беларусі, то і вырашаць яго лягчэй з прэм’ерам, з гаспадарнікам. Прынамсі, вядома, што порт Вэнтсьпілс канкуруе зь літоўскай Клайпедай за беларускія грузапатокі. На сёньняшні дзень тут перамагае Клайпеда. Я думаю, што зьмяніць гэты балянс на сваю карысьць латышы зараз і хочуць”.
Візавыя і фінансавыя санкцыі супраць чатырох дзясяткаў высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, а таксама кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, былі ўведзеныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Эўропа прызнала выбары неадпаведнымі міжнародным стандартам. Санкцыі былі прыпыненыя на паўгода ў кастрычніку 2008 г.
Санкцыі супраць Віктара Шэймана, Дзьмітрыя Паўлічэнкі, Уладзімера Навумава і Юрыя Сівакова, якія падазраюцца ў датычнасьці да зьнікненьняў апанэнтаў беларускага рэжыму, а таксама супраць старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай летась прыпыненыя не былі.
Журналісты чакалі ў Міністэрстве замежных спраў Рыекстыньша і яго беларускага калегу Мартынава лішнія паўгадзіны. Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў затрымліваліся ў Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля латыскі міністар казаў, што яму надзвычай важна было пачуць меркаваньні пра пэрспэктывы дыялёгу Беларусі з Эўразьвязам асабіста ад кіраўніка беларускай дзяржавы. На думку Марыса Рыекстыньша, “тут у апошнія месяцы назіраецца пэўная пазытыўная дынаміка”.
Але, адзначыў міністар замежных спраў Латвіі, “любое рашэньне ў нас, станоўчае ці адмоўнае, прымаецца кансэнсусам”:
“Латвія на гэтых перамовах будзе выступаць за неабходнасьць далейшага разьвіцьця нашых дачыненьняў. Мы асаблівы акцэнт будзем рабіць на неабходнасьці пачатку дыялёгу, дыскусіі альбо перамоваў па тэме аблягчэньня дзейнага візавага рэжыму для ўзаемных паездак нашых жыхароў. Але сёньня сказаць, якім будзе канчатковае рашэньне, вельмі цяжка”.
Аналітык Аляксандар Класкоўскі
Некаторыя краіны Эўразьвязу, найперш суседнія зь Беларусьсю, якія маюць у нас свой эканамічны інтарэс, увогуле пайшлі б на скасаваньне санкцыяў.