Сотні фірмаў збанкрутавалі, тысячы людзей згубілі працу. Гэта паслужыла штуршком для Вялікай Дэпрэсіі, якая фактычна доўжылася дзесяць гадоў. Праз восемдзесят гадоў Уол-Стрыт упісаў у гісторыю цэлы чорны тыдзень. Біржавы абвал, які здарыўся год таму, стаў пачаткам новага сусьветнага крызісу. Чаму гісторыя паўтараецца, і якія будуць далейшыя наступствы фінансавага крызісу?
Якія ўрокі вынесла Амэрыка з папярэдніх памылак?
Калі прычыны двух крызісаў вельмі падобныя – бурбалка, заснаваная на сьпекуляцыях, якая лопнула ў выніку абвалу цэнаў на нерухомасьць – то наступствы ўсё ж адрозьніваюцца. У 20-ых гадах не існавала сыстэмы страхаваньня, выратаваньня ключавых для эканомікі прадпрыемстваў, самарэгуляваньня біржы і належнага кантролю за ёй з боку ўладаў. Пасьля чорнага аўторка эканоміка ЗША скарацілася на чвэрць, а ўзровень безпрацоўя дасягнуў 25 %. Наступствы цяперашняга біржавога абвалу былі нашмат лагоднейшыя.
Чаму абвал 2008 году ўсё ж адбыўся, нягледзячы на засьцярогі?
Прычынаў шмат, але, бадай, галоўная ў тым, што фінансавая індустрыя – занадта складаная і занадта дынамічна разьвіваецца для таго, каб яе можна было эфэктыўна кантраляваць. Фінансавыя інструмэнты на сёньняшні дзень – гэта шматпавярховыя фінансавыя структуры, якія складаюцца зь дзясяткаў розных каштоўных папераў, якія выпускаюцца адна пад гарантыю другой, пасьля чаго яны аб'ядноўваюцца, пад іх выпускаюцца новыя аблігацыі і гэтак далей. Дзякуючы буму інфармацыйных і вылічальных тэхналёгіяў канца дзевяностых, фінансавая індустрыя сышла ў недасягальны для кантралёраў адрыў.
Дзякуючы таму, што Вашынгтон і эўрапейскія ўрады ўтрымалі за кошт грошай падаткаплацельшчыйкаў галоўныя флягманы фінансавай індустрыі (акрамя аднаго – амэрыканскага гіганта Лэман Бразэрс), наступствы каляпсу лагоднейшыя, але ж і працягнуцца яны, як прагназуюць экспэрты, даўжэй.
Ці сапраўды сусьветная эканоміка выходзіць з крызісу?
Большасьць эканамістаў засьцерагаюць, што гэты выхад па-першае часовы, а па-другое – абмежаваны. Аднаўленьне актыўнасьці на фондавых рынках тлумачыцца тым, што вялікія банкі, якім урады выдалі гарантыю ад банкурцтва і ўлілі бюджэнтыя грошы, карыстаюцца нестабільнасьцю рынку. Выкарыстоўваючы танныя крэдыты «сыстэмна важныя» фінансавыя ўстановы актыўна інвэстуюць у рызыкоўныя праекты, нажываючыся на банкруцтве меншых установаў, якіх дзяржава не ратавала. Тымчасам драбнейшыя банкі ў Злучаных Штатах банкрутуюць па дзясятку штомесяц. За гэты месяц абрынулася шэсьць амэрыканскіх банкаў, а агульная іх колькасьць сёлета ўжо перасягнула 120.
Што тычыцца актывізацыі бізнэсу, то гэта хутчэй зьвязана з паваротам бізнэс-цыклю, чым з эканамічным аздараўленьнем. Пасьля пэрыяду, калі прадпрыемствы фактычна прастойвалі у параўнаньні з дакрызісным пэрыядам, зараз, распрадаўшы складзкія запасы, яны ў абмежаваным аб'ёме ўзнавілі вытворчасьць, каб іх папоўніць.
Рухавік спыняецца, а паліва сканчаецца
Але ж самы галоўны рухавік дакрызіснай сусьветай эканомікі – спажывецкі попыт – паводле прагнозаў, не адновіцца яшчэ найменей гады 2, а пэсымісты кажуць што і 10. Цяпер ён сілкуецца велізарнымі дзяржаўнымі ўліваньнямі ў эканоміку. Але ж багацейшыя дзяржавы сьвету ўжо залезьлі ў беспрэцэдэнтную запазычанасьць для таго, каб запусьціць гэтыя стымуляцыйныя пакеты.
Вялікая Брытанія першай сутыкнулася з вельмі трывожным для ўраду сымптомам – калі яе даўгавыя аблігацыі ўжо не купляюць. Такім чынам, Лёндан ужо бліжэйшым часам можа згубіць магчымасьць фінансаваць свой бюджэтны дэфіцыт, а, значыць, ня зможа больш і стымуляваць попыт.
Не мінае праблема запазычанасьці і Злучаныя Штаты, хоць Вашынгтон наўрад ці будзе мець праблемы з продажам дзяржаблігацыяў, пакуль у сьвеце пануе даляр. Але ж запазычанасьць краіны вырасла за апошнія два гады ў паўтара раза і ўжо складае больш за палову ад валавага прадукту. МВФ прагназуе, што на працягу наступных дзесяці год дзяржпазыкі могуць перавысіць ВУП краіны. Такі цяжар ужо сам па сабе пачынае стрымліваць эканамічны рост краіны і кампэнсуецца пакуль толькі слабым далярам.
Рэцэпт выхаду з крызісу.
Рэцэпт выхаду з крызісу быў распрацаваны эканамістамі МВФ яшчэ летась. Паколькі спажываньне на Захадзе можа адраджацца і дзесяцігодзьдзе, адзіныя, хто можа даць сусьветнай прамысловасьці адпаведны спажывецкі попыт – гэта малазапазычаныя краіны пераходнага пэрыяду і разьвіцьця. У прыватнасьці, у якасьці патэнцыйных экспартных рынкаў Захад разьлічвае на Кітай, Бразылію, Расею... і ў тым ліку Беларусь.
На супрацу з гэтымі краінамі па разьвіцьці іх унутранага рынку і попыту зараз накіроўваюцца галоўныя высілкі сусьветнай супольнасьці. Гэта было адной з галоўных тэмаў перамоваў «вялікай дваццаткі» ў Пітсбургу. На гэтым сканцэнтраваныя і перамовы раўнда Дохі аб рэформе Ўсясьветнай Гандлёвай Арганізацыі (УГА). Асабліва вялікія надзеі Захад ускладае на хуткае ўступленьне Расеі ва ЎГА.
Чаго чакаць Беларусі?
З пазытыўнага боку – у рамках новай эканамічнай стратэгіі Захад пойдзе на многае, каб ня даць беларускай эканоміцы абваліцца і каб дапамагчы ёй правесьці рынкавыя рэформы. Дадатковыя выгады Беларусь атрымае ад таго, што Расея ўвязвае зь ёй сваё ўступленьне ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.
З нэгатыўнага боку – парушэньне правоў чалавека ў краіне можа адыйсьці на другі плян для Захаду, як гэта было прадэманстравана на прыкладзе Ўзбэкістану і Казахстану.

Эфэктыўна кантраляваць фінансавую індустрыю -- немагчыма.

Цяперашняе эканамічнае аздараўленьне -- часовае і абмежаванае.
Дзякуючы таму, што Вашынгтон і эўрапейскія ўрады ўтрымалі за кошт грошай падаткаплацельшчыйкаў галоўныя флягманы фінансавай індустрыі (акрамя аднаго – амэрыканскага гіганта Лэман Бразэрс), наступствы каляпсу лагоднейшыя, але ж і працягнуцца яны, як прагназуюць экспэрты, даўжэй.
Ці сапраўды сусьветная эканоміка выходзіць з крызісу?
Большасьць эканамістаў засьцерагаюць, што гэты выхад па-першае часовы, а па-другое – абмежаваны. Аднаўленьне актыўнасьці на фондавых рынках тлумачыцца тым, што вялікія банкі, якім урады выдалі гарантыю ад банкурцтва і ўлілі бюджэнтыя грошы, карыстаюцца нестабільнасьцю рынку. Выкарыстоўваючы танныя крэдыты «сыстэмна важныя» фінансавыя ўстановы актыўна інвэстуюць у рызыкоўныя праекты, нажываючыся на банкруцтве меншых установаў, якіх дзяржава не ратавала. Тымчасам драбнейшыя банкі ў Злучаных Штатах банкрутуюць па дзясятку штомесяц. За гэты месяц абрынулася шэсьць амэрыканскіх банкаў, а агульная іх колькасьць сёлета ўжо перасягнула 120.
Спажывецкі попыт можа не аднавіцца 10 гадоў.
Што тычыцца актывізацыі бізнэсу, то гэта хутчэй зьвязана з паваротам бізнэс-цыклю, чым з эканамічным аздараўленьнем. Пасьля пэрыяду, калі прадпрыемствы фактычна прастойвалі у параўнаньні з дакрызісным пэрыядам, зараз, распрадаўшы складзкія запасы, яны ў абмежаваным аб'ёме ўзнавілі вытворчасьць, каб іх папоўніць.
Рухавік спыняецца, а паліва сканчаецца
Але ж самы галоўны рухавік дакрызіснай сусьветай эканомікі – спажывецкі попыт – паводле прагнозаў, не адновіцца яшчэ найменей гады 2, а пэсымісты кажуць што і 10. Цяпер ён сілкуецца велізарнымі дзяржаўнымі ўліваньнямі ў эканоміку. Але ж багацейшыя дзяржавы сьвету ўжо залезьлі ў беспрэцэдэнтную запазычанасьць для таго, каб запусьціць гэтыя стымуляцыйныя пакеты.
Вялікая Брытанія першай сутыкнулася з вельмі трывожным для ўраду сымптомам – калі яе даўгавыя аблігацыі ўжо не купляюць. Такім чынам, Лёндан ужо бліжэйшым часам можа згубіць магчымасьць фінансаваць свой бюджэтны дэфіцыт, а, значыць, ня зможа больш і стымуляваць попыт.
Рэцэпт выхаду з крызісу быў распрацаваны эканамістамі МВФ яшчэ летась.
Не мінае праблема запазычанасьці і Злучаныя Штаты, хоць Вашынгтон наўрад ці будзе мець праблемы з продажам дзяржаблігацыяў, пакуль у сьвеце пануе даляр. Але ж запазычанасьць краіны вырасла за апошнія два гады ў паўтара раза і ўжо складае больш за палову ад валавага прадукту. МВФ прагназуе, што на працягу наступных дзесяці год дзяржпазыкі могуць перавысіць ВУП краіны. Такі цяжар ужо сам па сабе пачынае стрымліваць эканамічны рост краіны і кампэнсуецца пакуль толькі слабым далярам.
Рэцэпт выхаду з крызісу.
Рэцэпт выхаду з крызісу быў распрацаваны эканамістамі МВФ яшчэ летась. Паколькі спажываньне на Захадзе можа адраджацца і дзесяцігодзьдзе, адзіныя, хто можа даць сусьветнай прамысловасьці адпаведны спажывецкі попыт – гэта малазапазычаныя краіны пераходнага пэрыяду і разьвіцьця. У прыватнасьці, у якасьці патэнцыйных экспартных рынкаў Захад разьлічвае на Кітай, Бразылію, Расею... і ў тым ліку Беларусь.
Захад пойдзе на многае, каб ня даць беларускай эканоміцы абваліцца.