Напярэдадні спадар Тапіёла сустрэўся са старшынёй Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком, а ў першай палове сёньняшняга дня ладзіць перамовы з прадстаўнікамі незалежных прафсаюзных арганізацый і кіраўніцтвам афіцыйнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Гэтаксама на 28 кастрычніка заплянаваныя перамовы Кары Тапіёлы ў Міністэрстве замежных спраў.
Аляксандар Ярашук па выніках учорашніх перамоваў з Кары Тапіёлам адзначыў, што бакі прыйшлі да аднолькавай высновы: прагрэсу ў дыялёгу паміж Менскам і Міжнароднай арганізацыяй працы па сутнасьці няма. Дэкляраваная лібэралізацыя ў стасунках з Эўразьвязам, на думку спадара Ярашука, прывяла да сытуацыі, калі беларускія ўлады палічылі “справай тэхнікі” аднаўленьне прэфэрэнцыяў у гандлі з Эўропай. Аднак такая пазыцыя, на думку суразмоўцы, ня ёсьць канструктыўнай:
“Зразумела, што ўлады выключна цікавіць тэма эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках таго ж “Усходняга партнэрства”. Але гэтым размова пра тое, што ўлады катэгарычна адмаўляюць усялякую спробу паставіць рубам сур’ёзныя пытаньні, які да сёньня нікуды не падзеліся – нягледзячы на тое, што ідзе спроба дыялёгу аб правах працоўных, аб свабодзе СМІ, аб свабодных выбарах, аб тым, каб уносіліся адпаведныя зьмены ў заканадаўства па выбарах. Насамрэч можна гаварыць пра тое, што ўлады сёньня рухаюцца сваім курсам, а дэмакратычная супольнасьць -- дзесьці паралельна. І пры гэтым іх інтарэсы наогул не перакрыжоўваюцца. Але, што б не адбывалася, абсалютна адказна можна сьведчыць: ліміт часу, калі можна было дэкляраваныя намеры выдаваць за жаданьне, а працэс – за вынік, то вось гэты час непазьбежна скарочваецца і, пэўна, неўзабаве наперадзе нас чакае нейкі момант ісьціны”.
Нагадаем, што яшчэ ў 2003 годзе Адміністрацыйная рада МАП пачала расьсьледаваньне аб парушэньні правоў прафсаюзаў у Беларусі ў зьвязку са скаргай незалежных прафсаюзаў. Па выніках разьбіральніцтва Беларусь некалькі разоў уносілі ў спэцпараграф МАП як краіну, дзе груба парушаюць правы прафсаюзаў. У чэрвені 2007 года гэта стала падставаў для выключэньня Беларусі ў з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцый Эўразьвязу. Для вяртаньня да ранейшай схемы беларускі ўрад павінен выканаць 12 рэкамэндацый МАП: даць незалежным прафсаюзам магчымасьць рэгістраваць пярвічныя арганізацыі, даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі, спыніць перасьлед грамадзян па прафсаюзнай прыналежнасьці; забясьпечыць усім прафсаюзным аб’яднаньням права ўдзелу ў вырашэньні важных сацыяльных праблем краіны і г.д.