Сёньняшняе паседжаньне было экстраным. У пляне працы Палаты на кастрычнік яно наагул ня значылася. Атрымаўшы камплект дакумэнтаў для разгляду, дэпутаты адразу зьвярнулі ўвагу на фірмовы блянк прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. На ім значылася даручэньне прэм'еру — унесьці ў Палату прадстаўнікоў два згаданыя законапраекты.
Такую пасьпешлівасьць кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка тлумачыць вось чым. Заўтра ў Маскве Ўладзімер Пуцін і Сяргей Сідорскі правядуць паседжаньне “саюзнага Саўміну”. Расея адмаўляецца выдзеліць Беларусі апошнюю траншу абяцанага раней крэдыту ў 500 мільёнаў даляраў. Аднак расейскі бок заяўляе, што будзе прасоўваць інтарэсы Беларусі па міжнароднай лініі ў справе атрыманьня пазыкаў ад МВФ і антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС. Зразумела, што без ратыфікацыі дакумэнтаў пра антыкрызісны фонд гаворку пра пазыку заўтра не павядзеш — адзначае Леанід Заіка:
“Бедныя людзі бяруць грошы, дзе толькі гэта магчыма. Натуральна, што калі ў Беларусі напалову зьменшыліся экспарт і прыток валюты, то грошы трэба пазычаць. У якой ступені гэта неабходна? Трэба ж неяк збалянсаваць гандлёвы абарот. Ён адмоўны, і толькі з Расеяй адмоўнае сальда падвышаецца штомесяц на 700 мільёнаў даляраў. Таму грошы трэба прасіць”.
Якую суму і калі Беларусь будзе прасіць з новага фонду, журналісты спрабавалі даведацца ў першага намесьніка міністра фінансаў Уладзімера Амарына. Ён прадстаўляў законапраекты дэпутатам ад імя ўраду. Аднак спадар Амарын не назваў ні канкрэтнай лічбы, ні канкрэтнай даты:
“Усё будзе залежаць ад таго, наколькі хутка пройдуць унутрыдзяржаўныя працэдуры ў іншых заснавальніках гэтага фонду”.
Уладзімер Амарын паведаміў: Беларусь гатовая пералічыць у антыкрызісны фонд адзін мільён даляраў, то бок 10% ад усяго ўнёску краіны. Ён таксама дадаў, што на першым этапе кожная з краін унясе 10% ад сваёй агульнай сумы. Такім чынам, у агульнай скарбонцы напачатку зьбярэцца 850 мільёнаў даляраў. Агулам жа яна мае акумуляваць 8,5 мільярда даляраў, 7,5 зь якіх — расейскія.
“Расея і ёсьць галоўным спонсарам гэтага праекту”, —падкрэсьлівае Леанід Заіка:
“Гэта чыста расейскі праект. Пасьля паразы ідэі пра стварэньне чацьвёркі (Расея, Украіна, Казахстан і Беларусь), паколькі Ўкраіна гэтага абсалютна не ўспрымала, Расея пайшла на ўмацаваньне сваіх пазыцыяў на постсавецкай прасторы. Яна абвясьціла пра стварэньне антыкрызіснага фонду і зьбіралася сама даваць 10 мільярдаў даляраў. Але паколькі ў яе стала грошай крыху меней, зьменшыла свой унёсак да 7,5 мільярда.
Як можна будзе атрымаць грошы з новага фонду? Мабыць, па-рознаму. Думаю, найчасьцей будзе вызваленьне ўдзельнікаў фонду ад частковай аплаты кантрактаў на расейскую сыравіну — найперш нафту, газ. Для Расеі 7,5 мільярда — гэта драбніца. Падняўся кошт нафты на 10 даляраў за барэль, вось табе і дадатковы прыбытак”.

Гэта чыста расейскі праект ...