Калі я на хвілінку спынілася і падумала, што можна напісаць пра будучыню, то міжволі спачатку палічыла ў слове б у д у ч ы н я літары. 8 літараў. Я жыву, жыву, а словы, паняцьці і дэфініцыі набываюць у маім жыцьці і маёй будучыні новую вагу, напаўненьне, сэнс. Таму я напішу пра 8 сэнсаў слова будучыня.
Будучыня пачынаецца з мамы і з мамай. Мая мамачка, шматразоў мімаходзь пакрыўджаная, але да невыноснаснага болю каханая мая! Нават у маёй галаве ад сарамлівасьці гэтыя словы гучаць хуткамоўкай-скарагаворкай. Мая будучыня была закладзена ёю ўва мне яшчэ ў той час, калі я не нарадзілася на сьвет, бо ў адрозьненьне ад мужчынаў, усе яйцаклеткі будучай дзяўчынкі закладаюцца яшчэ падчас унутрыўлоневага разьвіцьця, хаця наканавана ім выканаць сваю ролю яшчэ праз два-тры дзясяткі гадоў. Уяўляеце колькі мільярдаў будучых жыхароў сусьвету ўжо фізычна існуюць!
Калі ты маленькі, паняцьці “незваротнага” іншыя: разаб’еш цацку — і больш яе ня будзе. Вырастаеш — і незваротнае аднойчы агаломшвае цябе тым, што ты ніколі-ніколі ня здолееш прыняць, зразумець, зьмяніць тое, што адбылося. Можна выправіць памылкі, перамагчы, аддаць, зьмяніць сьветапогляд, але існуе зона па-за нашым уплывам і сэнсам, дзе здараюцца падзеі, якія сваёй незваротнасьцю зьмяняюць нашае жыцьцё, зьмяняюць нашую будучыню. Як піша цудоўны Джонатан Фоер (Jonathan Safran Foer. Extremely Loud and Incredibly Close), гэта “вагі на сэрцы”. У будучыню мы крочым з вагамі на сэрцы, будучыня нясе нам новае страшнае незваротнасьцю і непапраўнасьцю..
У будучыні я галасую за хуткі global warming, бо лічу, што беларусам моцна псуе жыцьцё клімат. І за што нас так Бог ня любіць? Што ня даў нам мора, а даў дождж і туман. Кожную шэрую восеньскую раніцу мне прыходзіцца адказваць на 2 аднолькавых пытаньня майго сына: “Дзе сонейка? І чаму ў нас няма мора?” У вільготнай халадэчы хочацца скруціцца, залезьці пад коўдру і галоўнае — не высоўвацца, згаснуць і мімікрыраваць. Ледзь не падзея — дык надвор’е такое, што страшна нос на вуліцу высунуць, а ўвосень і ўвесну толькі што і клапоцісься.
Як толькі пацяплее, беларусы разьняволяцца, ўзбудзяцца, самаўсьвядомяцца, пачнуць кпіць з суседзяў, якіх падтапілі таючыя ільды, бо іхныя глябальныя праблемы адразу стануцца нашымі лякальнымі здабыткамі, нацыянальным дасягненьнем. Ураджаі і надоі ўзрастуць, жанчыны папрыгажэюць, здымуць нарэшце 3 слоя піжамаў і якасна падвысяць нараджальнасьць, мужчыны палагаднеюць і стануць разважлівымі, пачнецца вяртаньне кліматычных мігрантаў на радзіму.
У слове будучыня цудоўна бачны дзеяслоў “быць” у першай асобе будучага часу. Так, будучыня — гэта там і тое, дзе я буду. У маёй будучыні ёсьць доўгія марудныя дні; горы, якія глядзяць на мяне; хрумскія тоўстыя ногі чырвонагаловікаў паміж восеньскага лісьця; стрыманы выдых асалоды, каб, ня дай Бог, не пабудзіць дзяцей; расчараваньне; спалучэньні белага чырвонага і белага, якія я мімаволі выхопліваю з у лёгкае вар’яцтва ад перамогі; гонар, і проста радасьць за тое, што я буду.
Будучыня ствараецца: ад фізычнага стварэньня рэчаў да нашых думак, развагаў, плянаў, што зьменяць рэчаіснасьць. Будучыня — гэта праца, лёгкая, адначасова цяжкая і прыемная. Кожны вечар перад сном я гляджу на каляровыя адбіткі ліхтароў на столі і думаю (мару) пра будучыню. А раніцай устаю і цаглінку за цаглінкай будую будучыню маёй мары. Раблю гэта ціха, побач з сабой, у маім маленькім сьвеце, перафарбоўваючы сьцены, перастаўляючы мэблю, кажучы па-беларуску, “дзякуй” у краме, наляпляючы “Пагоню” на сваю машыну, зьбіраючы сьмецьце на беразе Нёмана, змагаючыся за беларускі садок для сына, пішучы артыкулы.
Думаючы пра будучыню немагчыма адарвацца ад мінуўшчыны: будучыня і мінуўшчына хутка дэвальвуюцца адно без аднаго. Як захаваць свае ўспаміны, як уберагчы іх ад размываньня і містафікацыі? Успаміны для мяне — гэта ня тое, што цягне ў мінулае, і гэта ня тое што цешыць былымі дасягненьнямі. Гэта тое, штодзённа, штохвілінна, штоімгненна, заўсёды са мной, вельмі кранальнае, прыватнае, асабістае, тое — што я хачу захаваць, бо толькі зь імі я — гэта я, а ўспаміны — мой брат.
Перабіраючы невыносна крохкія пальчыкі, углядаючыся ў нечакана разумныя дапытлівыя вочкі, адказваючы на бясконцыя “чаму”, якія непазьбежна вядуць да самой сутнасьці сусьвету, прыціскаючы да сябе, нібы шкадучы, а па праўдзе проста выкарыстоўваючы матуліна “службовае” становішча, слухаючы першую створаную ім песьню “я белалус”, я скурай, ўсёй сабой адчуваю — гэта яна, будучыня. Ня толькі мая, але і ваша. Вы гатовыя да яе?!
No comments ;)
Мама

Незваротнае

Цяпло

Буду

Стварэньне

Успаміны
Думаючы пра будучыню немагчыма адарвацца ад мінуўшчыны: будучыня і мінуўшчына хутка дэвальвуюцца адно без аднаго. Як захаваць свае ўспаміны, як уберагчы іх ад размываньня і містафікацыі? Успаміны для мяне — гэта ня тое, што цягне ў мінулае, і гэта ня тое што цешыць былымі дасягненьнямі. Гэта тое, штодзённа, штохвілінна, штоімгненна, заўсёды са мной, вельмі кранальнае, прыватнае, асабістае, тое — што я хачу захаваць, бо толькі зь імі я — гэта я, а ўспаміны — мой брат.
Мой Алесік
Перабіраючы невыносна крохкія пальчыкі, углядаючыся ў нечакана разумныя дапытлівыя вочкі, адказваючы на бясконцыя “чаму”, якія непазьбежна вядуць да самой сутнасьці сусьвету, прыціскаючы да сябе, нібы шкадучы, а па праўдзе проста выкарыстоўваючы матуліна “службовае” становішча, слухаючы першую створаную ім песьню “я белалус”, я скурай, ўсёй сабой адчуваю — гэта яна, будучыня. Ня толькі мая, але і ваша. Вы гатовыя да яе?!
Каханьне
No comments ;)Каткоўская Дар’я
Каткоўская Дар’я, adelka
Нарадзілася ў 1982 г. у Менску, маю базавую мастацкую і вышэйшую юрыдычную адукацыю, “practice Belarusian”. У анамнезе ёсьць сын, муж, бацькі і баявы характар. Вяду блог з 2002 году.
Што я больш за ўсё люблю ў блогах
Эмпатычнасьць, блізкасьць, інсайдэрскую інфармацыю, іронію.
Што я больш за ўсё не люблю ў блогах
Уласную залежнасьць ад іх :)
Пяць блогаў, якія я раю наведаць
labadzenka.by, globefish, br23.net, petra-leleka, l-u-f-t