Скаргу сёньня накіравалі ў маскоўскі гарадзкі суд. 6 кастрычніка Цьвярскі суд Масквы пастанавіў спагнаць з Арлова і "Мэмарыялу" 70 тысяч расейскіх рублёў (прыкладна 2.400 даляраў). Кадыраў патрабаваў 10 мільёнаў рублёў.
Падставай для яго пазову паслужыла заява Арлова пра тое, што Кадыраў нясе адказнасьць за забойства ў Чачні актывісткі "Мэмарыялу" Натальлі Эстэміравай.