Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партрэты Дашкевіча на Партызанскім праспэкце


Невядомыя расклеілі ўлёткі з партрэтам лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча на Партызанскім праспэкце ў Менску, у раёне дзе жыве моладзевы лідэр - на слупах, на пад'ездах дамоў і ў падземных пераходах. Улёткі падпісаныя нейкім “Бацькоўскім камітэтам па абароне правоў і свабодаў дзяцей”.

Пад партрэтам зроблены допіс, у якім указваецца нумар дома і кватэры, дзе жыве З.Дашкевіч. Таксама ва ўлётцы сказана, што ў гэтай кватэры “падпольна пражывае арганізатар псэўдарэлігійнай абшчыны “Малады фронт”, так званы “Зьміцер”, якія вярбуе ў сваю сэкту падлеткаў і малалетніх дзяцей, замбуючы іх, падахвочвае іх на зьдзяйсьненьне гвалту”.

Бацькоўскі камітэт па абароне правоў і свабодаў дзяцей, які падпісаў улётку, прапануе паглядзець скандальны відэафільм "Малады Фронт. Кіднэпінг", раней паказаны па беларускім тэлебачаньні, па спасылцы ў інтэрнэце.

“Бачна, што спэцслужбы распрацоўваюць новыя крэатыўныя мэтады ўціску на прадстаўнікоў дэмакратычнага руху. Ім здаецца, што гэта будзе мець нейкі эфэкт, хаця я сумняюся”,- сказаў у інтэрвію Свабодзе Зьміцер Дашкевіч.

Ён таксама сказаў, што “Маладому фронту” нічога не вядома пра так званы “бацькоўскі камітэт”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG