Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня — дырэктар выдавецтва “Логвінаў” Аляксандра Дынько замовіла нам падрыхтаваць перадачу на тэму “Цяжарнасьць і грамадзянства”. Зь якімі праблемамі сутыкаецца найперш будучыя маці? Наколькі дасканалае ў адносінах да іх беларускае заканадаўства? Ці захоўваюцца на практыцы правы цяжарных?
На погляд нашых экспэртаў, самая вялікая праблема для цяжарных у прававым полі — гэта, безумоўна, працаўладкаваньне. Слухаем каардынатара Цэнтру гендэрных дасьледаваньняў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта, дактаранта Оксфардскага ўнівэрсытэта Яўгенію Іванову:
— Панятак грамадзянства наўпрост зьвязаны з працай, як, магчыма, ні парадаксальна тое гучыць. Бо грамадзянства ў сэнсе сучаснага заходняга разуменьня, гэта ня толькі сувязь зь дзяржавай, а сяброўства ў грамадзтве і, адпаведна, роўнае сяброўства, і, адпаведна, роўны удзел, роўны доступ да розных галінаў і роўны статус. У тым ліку ён наўпрост зьвязаны з эканомікай, з вашай эканамічнай незалежнасьцю.
Дык што ж адбываецца з роўнымі правамі на годную працу цяжарных у рэальным жыцьці? Вось меркаваньне актывісткі жаночага руху зь Верхнядзьвінску Валянціны Болбат:
— Яны маюць проста вельмі велічэзныя праблемы. І асабліва тое тычыцца працаўладкаваньня ў невялікіх гарадах, кшталту нашага: знайсьці тут занятак цяжарнай, гэта ого як складана…
Хоць дзяржава й дэкляруе адпаведную абарону будучых маці, аднак на практыцы сама яна найперш і стварае глебу для парушэньняў працоўнага заканадаўства, лічыць юрыст, праваабаронца з Воршы Алег Граблеўскі.
— Сытуацыя зь цяжарнымі жанчынамі ў нашай краіне вельмі дыскрымінацыйная. Справа найперш упіраецца ў сыстэму кантрактаў, якой няма нідзе ў Эўропе. У нас яна ахоплівае 100 працэнтаў работнікаў, а ў самай бліжэйшай да Беларусі ў гэтым сэнсе Італіі — толькі 10. Зразумела, кантрактная напруга ўплывае і на эмацыйны, і на фізычны стан чалавека. Тым больш — цяжарнай жанчыны.
Парушаюцца ня толькі закон, але й фармальныя правы цяжарных, задэкляраваныя ў негалосным этычным кодэксе грамадзтва. І ня толькі на тым мінімальным узроўні, каб, напрыклад, саступіць ім месца ў аўтобусе ці чаргу ў краме. Расказвае Валянціна Болбат зь Верхнядзьвінску:
— Вось толькі я сустракалася адразу зь некалькімі сьвятарамі. Бацюшкі ў адзін голас заяўляюць: мы ўсё больш і больш страчваем нешта ў сваім сэрцы, чарсьцьвеем у адносінах да тых, хто хоча працягнуць наш род…
Размову працягвае гамяльчанка Наста Крывец. Дарэчы, яна зараз ляжыць у шпіталі на захаваньні. Ня дужа хацела туды, аднак, як кажа, давялі “людзі добрыя”…
— Я працую ў пазашкольным адукацыйным цэнтры, у жаноцкім асяродку. І як ні дзіўна, адчуваю вялікую ды, на жаль, нядобрую зайздрасьць… Вельмі непрыемна…
— А чаму менавіта зайздросьцяць — тваёй цяжарнасьці?
— Ну так, бо шмат у каго з гэтым якраз праблемы, а ў іншых няладна дома. У сям’і… А тут — зацяжарала, усё добра праходзіць (цьфу, цьфу, цьфу…) Вось і пачынаюць наўмысна пры мне згадваць розныя страшэнныя гісторыі: нейкая жанчына рабіла тое самае, як і ты, і ў яе здарылася та-акое! Глядзі, згубіш дзіцё… Таму і апынулася тут, у шпіталі. Зусім не выпадкова… Усё страшна непрыемна.
Спадарыня Болбат лічыць, што на грамадзкі настрой нэгатыўна ўплывае дзяржава: праз недасканалае заканадаўства і выкананьне юрыдычных працэдур з боку розных чыноўнікаў і службоўцаў. Найбольш яскрава тое выяўляецца ў дачыненьнях будучых маці з прадстаўнікамі розных сілавых структураў. Расказвае Наста Крывец з Гомелю:
— Пасьля паездкі ў Вільню разам з мужам мы доўга стаялі на беларускай мытні, хоць чаргі амаль не было. Падыходжу з пытаньнем пра маруднасьць да афіцэра, а ён гэтак коса глянуў і адрэзаў: “Як ты цяжарная, дык наагул дома мусіш сядзець, а не кудысьці там разьяжджаць…”
І гэты эпізод — самы бяскрыўдны, бо тут інструкцыя мяжуе “ўсяго” толькі з этыкай. Сытуацыя радыкальна абвастраецца, калі яна замешваецца ўжо “на палітыцы”. Літаратарка, перакладчыца Ева Вежнавец да сярэдзіны сваёй цяжарнасьці рэдка прапускала нейкія апазыцыйныя мерапрыемствы.
— Тады яшчэ, 10 год таму, міліцыянты ставіліся да нас лепей: мяне не чаплялі, не кідалі. Толькі некаторыя казалі, што я дурная і лепей бы не рызыкавала сваім дзіцем… Сёньня норавы страшна зьдзічэлі: Завадзкая дастала ў твар, Міхалевічаву жонку добра пужнулі… Цяпер ні за што не пайшла б, а тады норавы былі ўсё ж больш траваядныя. Адна мая сяброўка насіла ежу на Акрэсьціна, і яе літаральна даставалі: “Навошта ты наагул за такога замуж пайшла?! — І яшчэ рознае. — Адным словам, сядзі дома і незасьвечвайся”. ”
— Удакладнім: яна была цяжарная, так?
— Хадзіла ў панчо й прыкрывала свой велізарны жывот!
— З аднаго боку мелася своеасаблівая спагада да вас, а зь іншага — ня кветкі ж дарылі?
— Цяжарны чалавек хоча ўспрымацца ня самкай, якая носіць дзіцё ў сабе, а, безумоўна, чалавекам грамадзянскім. Каб ніхто не зьвяртаў увагі на ягоны біялягічны статус. Бо твой біялягічны статус цябе не вызначае. Калі ж усе на гэта зьвяртаюць увагу, табе ў нос тыкаюць і гавораць, што ты ў сувязі з гэтым павінна рабіць і чаго не павінна, табе, безумоўна, паскудна. Усё нібыта зводзіцца да нейкай адной біялягічнай функцыі… З гэтым, шчыра кажучы, я сябе адчувала кепска.
Каардынатар Цэнтру гендэрных дасьледаваньняў ЭГУ Яўгенія Іванова засяроджвае нашую ўвагу на вельмі прынцыповым юрыдычным моманце:
— Закон забараняе прымяняць спэцыяльныя сродкі ў адносінах да цяжарных жанчын, аднак у ім ёсьць агаворка: цяжарнасьць павінна быць відавочнай. То бок — бачнай. Аднак далёка не заўсёды, калі ты ня ведаеш чалавека, можаш заўважыць тую самую “бачнасьць”.
Дарэчы, паводле мэдычнай статыстыкі, наступствы, зьвязаныя з выкідышамі, здараюцца ў большасьці цяжарных акурат да дваццаці тыдняў — менавіта тады, калі гэтыя прыкметы яшчэ не выразныя. Тэму разьвівае праваабаронца Валеры Шчукін. Ён разам зь юрыстамі грамадзянскай кампаніі “Наш дом” распрацаваў спэцыяльную памятку для міліцыянтаў. Якіх?
— Сяржантаў, што хапаюць людзей: іх жа амаль нічому ня вучаць! Іх, як сабак, нацкоўваюць хапаць людзей і ўсё! Вось для гэтай катэгорыі мы й пісалі… Бо іх абавязваюць выконваць толькі закон “на расшырэньне”…
Між іншым, можна задацца й такім пытаньнем: а што рабіць міліцыянтам, калі зь нейкай нагоды затрыманая імі жанчына заяўляе — яна цяжарная? Весьці да гінэколяга? Тут таксама парушэньне правоў!
Такім чынам — дзейнае заканадаўства хавае ў сабе сур’ёзныя праблемы. Падсумоўвае каардынатар Цэнтру гендэрных дасьледаваньняў ЭГУ Яўгенія Іванова:
— Прававое рэгуляваньне ёсьць — яно вельмі жорсткае і наўпроставае. Аднак яно не такое, як у іншых сфэрах, бо ў прынцыпе ня здольнае ў нармальным рэжыме рэгуляваць гэтую сфэру. Яно заснаванае на прынцыпах, несумяшчальных з досьведам цяжарнасьці.
На погляд нашых экспэртаў, самая вялікая праблема для цяжарных у прававым полі — гэта, безумоўна, працаўладкаваньне. Слухаем каардынатара Цэнтру гендэрных дасьледаваньняў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта, дактаранта Оксфардскага ўнівэрсытэта Яўгенію Іванову:
— Панятак грамадзянства наўпрост зьвязаны з працай, як, магчыма, ні парадаксальна тое гучыць. Бо грамадзянства ў сэнсе сучаснага заходняга разуменьня, гэта ня толькі сувязь зь дзяржавай, а сяброўства ў грамадзтве і, адпаведна, роўнае сяброўства, і, адпаведна, роўны удзел, роўны доступ да розных галінаў і роўны статус. У тым ліку ён наўпрост зьвязаны з эканомікай, з вашай эканамічнай незалежнасьцю.
Дык што ж адбываецца з роўнымі правамі на годную працу цяжарных у рэальным жыцьці? Вось меркаваньне актывісткі жаночага руху зь Верхнядзьвінску Валянціны Болбат:
— Яны маюць проста вельмі велічэзныя праблемы. І асабліва тое тычыцца працаўладкаваньня ў невялікіх гарадах, кшталту нашага: знайсьці тут занятак цяжарнай, гэта ого як складана…
Хоць дзяржава й дэкляруе адпаведную абарону будучых маці, аднак на практыцы сама яна найперш і стварае глебу для парушэньняў працоўнага заканадаўства, лічыць юрыст, праваабаронца з Воршы Алег Граблеўскі.
— Сытуацыя зь цяжарнымі жанчынамі ў нашай краіне вельмі дыскрымінацыйная. Справа найперш упіраецца ў сыстэму кантрактаў, якой няма нідзе ў Эўропе. У нас яна ахоплівае 100 працэнтаў работнікаў, а ў самай бліжэйшай да Беларусі ў гэтым сэнсе Італіі — толькі 10. Зразумела, кантрактная напруга ўплывае і на эмацыйны, і на фізычны стан чалавека. Тым больш — цяжарнай жанчыны.
Парушаюцца ня толькі закон, але й фармальныя правы цяжарных, задэкляраваныя ў негалосным этычным кодэксе грамадзтва. І ня толькі на тым мінімальным узроўні, каб, напрыклад, саступіць ім месца ў аўтобусе ці чаргу ў краме. Расказвае Валянціна Болбат зь Верхнядзьвінску:
— Вось толькі я сустракалася адразу зь некалькімі сьвятарамі. Бацюшкі ў адзін голас заяўляюць: мы ўсё больш і больш страчваем нешта ў сваім сэрцы, чарсьцьвеем у адносінах да тых, хто хоча працягнуць наш род…
Размову працягвае гамяльчанка Наста Крывец. Дарэчы, яна зараз ляжыць у шпіталі на захаваньні. Ня дужа хацела туды, аднак, як кажа, давялі “людзі добрыя”…
— Я працую ў пазашкольным адукацыйным цэнтры, у жаноцкім асяродку. І як ні дзіўна, адчуваю вялікую ды, на жаль, нядобрую зайздрасьць… Вельмі непрыемна…
— А чаму менавіта зайздросьцяць — тваёй цяжарнасьці?
— Ну так, бо шмат у каго з гэтым якраз праблемы, а ў іншых няладна дома. У сям’і… А тут — зацяжарала, усё добра праходзіць (цьфу, цьфу, цьфу…) Вось і пачынаюць наўмысна пры мне згадваць розныя страшэнныя гісторыі: нейкая жанчына рабіла тое самае, як і ты, і ў яе здарылася та-акое! Глядзі, згубіш дзіцё… Таму і апынулася тут, у шпіталі. Зусім не выпадкова… Усё страшна непрыемна.
Спадарыня Болбат лічыць, што на грамадзкі настрой нэгатыўна ўплывае дзяржава: праз недасканалае заканадаўства і выкананьне юрыдычных працэдур з боку розных чыноўнікаў і службоўцаў. Найбольш яскрава тое выяўляецца ў дачыненьнях будучых маці з прадстаўнікамі розных сілавых структураў. Расказвае Наста Крывец з Гомелю:
Як ты цяжарная, дык наагул дома мусіш сядзець.
І гэты эпізод — самы бяскрыўдны, бо тут інструкцыя мяжуе “ўсяго” толькі з этыкай. Сытуацыя радыкальна абвастраецца, калі яна замешваецца ўжо “на палітыцы”. Літаратарка, перакладчыца Ева Вежнавец да сярэдзіны сваёй цяжарнасьці рэдка прапускала нейкія апазыцыйныя мерапрыемствы.
— Тады яшчэ, 10 год таму, міліцыянты ставіліся да нас лепей: мяне не чаплялі, не кідалі. Толькі некаторыя казалі, што я дурная і лепей бы не рызыкавала сваім дзіцем… Сёньня норавы страшна зьдзічэлі: Завадзкая дастала ў твар, Міхалевічаву жонку добра пужнулі… Цяпер ні за што не пайшла б, а тады норавы былі ўсё ж больш траваядныя. Адна мая сяброўка насіла ежу на Акрэсьціна, і яе літаральна даставалі: “Навошта ты наагул за такога замуж пайшла?! — І яшчэ рознае. — Адным словам, сядзі дома і незасьвечвайся”. ”
— Удакладнім: яна была цяжарная, так?
— Хадзіла ў панчо й прыкрывала свой велізарны жывот!
— З аднаго боку мелася своеасаблівая спагада да вас, а зь іншага — ня кветкі ж дарылі?
Цяжарны чалавек хоча ўспрымацца ня самкай, якая носіць дзіцё ў сабе, а, безумоўна, чалавекам грамадзянскім.