Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стары брук у Баранавічах хацелі заліць асфальтам


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў наведаў Беларусь з нагоды беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў “Захад 2009”. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам і ягоным сынам Мікалаем яны пабывалі ў 61-й зьнішчальна-авіяцыйную базу паветраных сілаў Беларусі ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. З гэтай нагоды горад Баранавічы сёньня жыў і працаваў у надзвычайным рэжыме.

Жыхары Баранавічаў кажуць, што да прыезду Дзьмітрыя Мядзьведзева расейскія спэцслужбы рыхтаваліся больш за тыдзень. На вуліцах адбываліся вучэньні па суправаджэньні картэжу, а ў горадзе нават зьявіліся чуткі, што ахова расейскага прэзыдэнта патрабавала заасфальтаваць брук у старой частцы гораду на вуліцы Савецкай. Наколькі праўдзівыя гэтыя чуткі цікаўлюся ў кіраўніка справамі гарвыканкаму Ігара Стасевіча:

“Тыя пытаньні, якія вы мне задалі ў маю кампэтэнцыю не ўваходзяць”.

Старшыня Баранавіцкай вэртыкалі Віктар Дзічкоўскі ад гаворкі ўхіліўся, а вось што сказала загадчыца аддзелу ідэалёгіі Тацьцяна Жытко:

“Як людзі могуць ведаць, што брук не адрамантаваны, што гэта не спадабавался? Як маглі ведаць. На гэтае пытаньне адкажа служба ЖКХ, калі спатрэбіцца такі адказ. Бо гэта старая частка гораду, у будучыні мы хочам зрабіць яе месцам пешых прагулак і нават цяпер там прыватны транспарт ня ходзіць, а толькі аўтобусы”.

Тое, што Баранавічы цягам дня жылі ў рэжыме надзвычайнай сытуацыі пацьвярджае таксама мясцовы актывіст, сябра руху “За Свабоду” у Баранавічах Віктар Сырыца. Ён таксама не выключае праўдзівасьці таго, што расейскія спэцлужбы хацелі заліць асфальтам кавалак старых Баранавічаў. Гутарым з Віктарам Сырыцам:

Карэспандэнтка: “Ці выглядае праўдзівай гэтая гісторыя”.

“Так, выглядае, бо па гэтай вуліцы хутка не праедзеш — яна ўся ў ямах. Вось калі прыяжджаў Алексій ІІ, які зараз нябожчык, то я якраз ішоў па гэтай вуліцы Савецкай — раней Марыінскай, а цяпер Савецкай. І я бачыў, як павольна рухаўся гэты картэж, яны на гэтых джыпах ехалі вельмі і вельмі марудна па гэтай вуліцы. Гэты брук клалі яшчэ палонныя немцы і нашы ўлады ня вельмі хочуць класьці брук, бо хочуць тут зрабіць зону адпачынку”.

Карэспандэнтка: “То бок, у гэтым сэнсе, вы падтрымліваеце такое рашэньне?”

“Так, я згодны. І мы зараз праводзім працу, каб гэтая вуліца была не Савецкая, Марыінская. Так яна была названая ў гонар дачкі заснавальніка гораду”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG