Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маратон Беларускай Атлянтыды: Крыўя


Вячаслаў Ракіцкі
Вячаслаў Ракіцкі

Мы пачынаем маратон “Атлянтыдаў”, якія прагучалі на нашых хвалях у сэрыі “Жыцьцё і сьмерць мітаў”. Штодня ад аўторка да суботы адмысловыя знаўцы разгадваюць тайны найноўшай беларускай міталёгіі. Тэма сёньняшняга выпуску - “Крыўя”. Удзельнічае этнакультуроляг Аляксей Дзермант.

Паўтор ад 25 верасьня 2008 г.

“Крыўя (Крывія) – старажытны аўтэнтычны назоў дняпроўска-дзьвінскага краю, абшар, населены крывічамі – найбуйнейшым протабеларускім племем. Гэта -- нацыянальны этнонім, альтэрнатыўны Беларусі.

Крыўя – таксама тутэйшая Сьвятая зямля, спрадвечны сакральны архетып нашай краіны.

Крыўя – гэта міт пра “залаты век” нашага этнасу. Гэта -- вельмі прыгожы і велічны міт, які лучыць сучасную Беларусь зь яе пачаткамі”.


***************

Вячаслаў Ракіцкі: “Адкуль паходзіць назоў “Крыўя”? Ці зьвязаная яго этымалёгія з нейкім іншым мітам, ці зь нейкім сакральным сэнсам?”

Аляксей Дзермант
Аляксей Дзермант: “Зьвязаная наўпрост. Як мяркуюць аўтарытэтныя дасьледчыкі, найбольш імаверная вэрсія паходжаньня назоваў Крывія і крывічы ад балцкіх назваў сьвятара: krivis, krive, Krive-Krivaitis. Больш таго, адметна тое, што Крыўя – этнічная тэрыторыя крывічоў – мясьцілася на вытоках рэкаў Дняпра, Дзьвіны і Волгі (галоўным эўрапейскім водападзеле), што надзяляла гэтую зямлю зь міталягічнага гледзішча надзвычайнымі якасьцямі, сакральнасьцю. Між іншым, гэта суадносіцца з уяўленьнямі старажытных індаэўрапейцаў (грэкаў, рымлянаў, індыйцаў, іранцаў) пра паўночную прарадзіму, сьвятую краіну Гіпэрбарэю”.

Ракіцкі: “Ад якога часу мы можам казаць пра ўзьнікненьне назвы Крыўя?”

Дзермант: “Навукоўцы ўжо даўно зьвярнулі ўвагу, што дняпроўска-дзьвінская зона ўяўляе сабой цэльны рэгіён, што ўтварыўся вельмі даўно – ці не з часоў нэаліту і зьяўляецца зонай кансэрвацыі эўрапейскай архаікі. Адпаведна існуе меркаваньне, што гэты рэгіён з найдаўнейшых часоў называецца Крыўяй, прынамсі з бронзавага веку, калі гэты этнонім быў перанесены ў выніку міграцыі інда-іранцаў з Паўночнага Прычарнамор’я ў далёкую Індыю, дзе вядомы народ “крыві”.

Паўтор гэтай перадачы ў эфіры "Свабоды" 23 верасьня. Цалкам чытаць перадачу ТУТ.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG