ЗЬНІКЛЫЯ Ў БЕЛАРУСІ
16 верасьня з нагоды 10-й гадавіны зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы арганізоўваюць акцыю памяці зьніклых лідэраў апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы Менску.
Сярод іншых на акцыю запрошаныя дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі 12 і 13 скліканьняў, сваякі зьніклых, актывісты апазыцыі.
Акцыя будзе праводзіцца ў традыцыйным фармаце “Ланцуга неабыякавых людзей” з партрэтамі зьніклых. Паводле лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, фармат акцыі не патрабуе спэцыяльных дазволаў уладаў – такое рашэньне было ўхваленае Вярхоўным судом Беларусі. Перад правядзеньнем акцыі А.Лябедзька ў адмысловым лісьце зьвярнуў на гэта ўвагу міністра ўнутраных спраў А. Куляшова.