Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі зьніклых: Не пускайце Лукашэнку ў Літву


Дзень салідарнасьці, архіўнае фота
Дзень салідарнасьці, архіўнае фота

У звароце накіраваным прэзыдэнту Літвы Далі Грыбаўскайце сваякі зьніклых Зінаіда Ганчар, Вольга Завадзкая і Ўльяна Захаранка выказалі занепакоенасьць магчымым візытам у Літву кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Яны просяць прыняць усе меры, каб гэты візыт не адбыўся.

3-га верасьня ліст быў перададзены амбасадару Літвы. Яго аўтары зьвяртаюць увагу пра наяўнасьць доказаў дачыненьня вышэйшых асобаў дзяржавы да злачынных дзеяньняў.

У лісьце гаворыцца, што сёлета спаўняецца 10 год з моманту палітычных выкраданьняў у Беларусі.

“Нашы шматлікія хадайніцтвы аб праверцы дачыненьня да злачынстваў вышэйшых асобаў дзяржавы кампэтэнтнымі органамі нематывавана адхіляліся. Улады Беларусі працяглы час дэманструюць нежаданьне расьсьледаваць гэтыя справы”,- гаворыцца ў лісьце.

“Як нам стала вядома, 16 верасьня 2009 году ў літоўскай сталіцы будзе праходзіць літоўска-беларускі бізнэс-форум, на які павінен прыехаць і А.Лукашэнка. Але менавіта ў гэты дзень 10 гадоў таму, 16 верасьня 1999 года быў выкрадзены Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Візыт Лукашэнкі, з нашага пункту гледжаньня, будзе азначаць адно – прызнаньне Літоўскай Рэспублікай легітымнасьці цяперашняга кіроўнага рэжыму, які дагэтуль падазраецца ў страшных злачынствах,” – нагадваюць сваякі зьніклых.

Таму аўтары ліста зьвяртаюцца да прэзыдэнта Літвы з просьбай зрабіць усё магчымае, каб гэты візыт не адбыўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG