Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурган заплаціць за Дзень Незалежнасьці 350 тысяч рублёў


Гарадоцкі раённы суд аштрафаваў жыхара Віцебску Тараса Сургана на 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).Ён быў затрыманы ў Гарадку 27-га ліпеня падчас віншавальнай акцыі да Дня Незалежнасьці.

У складзеным на актывіста міліцэйскім пратаколе напісана, што ён выйшаў на плошчу Леніна ў райцэнтры з разгорнутым бел-чырвона-белым сьцягам і парушыў тым самым заканадаўчыя нормы правядзеньня вулічных мерапрыемстваў.

27-га ліпеня павіншаваць мінакоў з угодкамі прыняцьця дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі выйшлі некалькі чалавек – гарадоцкіх актывістаў і іхных аднадумцаў зь Віцебску. Апрача Tараса Сургана, затрыманыя былі яшчэ трое ўдзельнікаў. Валеры Раманенка, прадстаўнік “Маладой Грамады”і Ірына Пятрова з руху “Джынс за Свободу” позваў у суд пакуль не атрымалі. Старшыню гарадоцкай суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова суд ужо прызнаў вінаватым і пакараў актывіста грашовым штрафам на 1 мільён 400 тысяч рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG