Адзін з заяўнікаў, Алесь Масюк з руху “За свабоду”, пазнаёміўся сёньня ў райвыканкаме з адказам уладаў.
Чыноўнікі лічаць, што заяўнікі парушылі артыкул 5 закону аб зваротах грамадзянаў, бо “не ўказалі канкрэтнае месца правядзеньня сходу”. Алесь Масюк зазначае, што ў заяўцы яны ўказалі два месцы — кінатэатар “Мір” альбо раённы Дом культуры.