Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адпрацаванае ядзернае паліва плянуюць вяртаць у Расею


Беларусь плянуе купляць ядзернае паліва для АЭС у Расеі.


Пра гэта паведаміў вядучы інжынэр-тэхноляг Аддзелу кіраваньня праектам дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі Міхаіл Жук падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.

Чакаецца, што пры падпісаньні кантракту на будаўніцтва АЭС Расея возьме на сябе абавязацельства па пастаўках паліва для беларускай АЭС. Беларускі бок разьлічвае, што адпрацаванае ядзернае паліва зь беларускай станцыі будзе вяртацца ў Расею для захоўваньня і перапрацоўкі на горна-хімічным камбінаце ў Краснаярскім краі.

Міхаіл Жук таксама паведаміў, што штат беларускай дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі амаль на траціну складаецца з расейцаў. У будучыні таксама плянуецца прыцягваць да супрацоўніцтва расейскіх спэцыялістаў, а таксама літоўскіх і ўкраінскіх. Асноўны акцэнт будзе зроблены на выкарыстаньне расейскага досьведу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG