Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майкл Джэксан памёр ад перадазаваньня анальгетыку


У момант сьмерці 25 чэрвеня ў арганізьме сьпявака ўтрымлівалася сьмяротная доза прэпарату «Propofol».


Пра гэта гаворыцца ў дакумэнтах, знойдзеных раней паліцыяй у офісе і складзкіх памяшканьнях асабістага доктара ДжэксанаКонрада Мюрэя. Менавіта Мюрэй рабіў закрыты масаж сэрца Джэксану, калі сьпяваку стала кепска.

«Галоўны судовы патолагаанатам Лос-Анжэлеса указаў, што ён прааналізаваў папярэднія выніка токсікалягічнай экспэртызы, і на ягоную думку, прычынай сьмерці Джэксана стаў сьмяротны ўзровень Proforol”, -- гаворыцца ў апублікаваных судовых дакумэнтах.

Паліцыя разглядае сьмерць Джэксана як «ненаўмыснае забойства».

Proforol выкарыстоўваецца ў шпіталях для пагружэньня пацыентаў у бесьсьвядомы стан перад апэрацыяй. Рабіць такі наркоз давяраецца толькі дасьведчаных анэстэзіёлягам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG