Зьняволенага актывіста не прывезьлі з бабруйскага сьледчага ізалятара на працэс, яго правы бараніла адвакатка Тамара Сідарэнка. Яна заклікала калегію выкарыстаць у адносінах да свайго падабароннага амністыю й вызваліць яго з-пад варты.
Разгляд скаргі доўжыўся ня болей за гадзіну. Спачатку судовая калегія выслухала пазыцыю скаржніка — яе выклала адвакатка Тамара Сідарэнка:
“Я лічыла, што пытаньне можа быць вырашана аб прызначэньні пакараньня, не зьвязанага з пазбаўленьнем свабоды рэальнай, то бок з адтэрміноўкай прысуду. Прапанавала суду падумаць аб амністыі. На мой погляд, у дадзеным выпадку яе можна было выкарыстаць. На жаль, ні максымальныя мае спадзевы, ні мінімальныя ня спраўдзіліся”, — паведаміла адразу пасьля суду Тамара Сідарэнка.
Адвакатка перадала даведку пра стан здароўя актывіста — у яго язва страўніка. Падзеі ж, зьвязаныя са зьняволеньнем падабароннага, яна назвала зьдзекам зь яго асобы. “Яго то арыштоўвалі, то вызвалялі з-пад варты, а потым зноў судзілі і зноў бралі пад варту”, — сказала спадарыня Сідарэнка. Прасіла яна калегію, каб тая перагледзела тэрмін зьняволеньня Дубскага, бо дагэтуль застаюцца ня ўлічанымі васямнаццаць дзён яго пакараньня.
Дзяржаўны абвінаваўца Багамолаў заклікаў калегію пакінуць вырак Асіповіцкага раённага суду ў сіле, а скаргу Дубскага — без задавальненьня. Што да зьмяненьня актывісту меры пакараньня, то Багамолаў заявіў, што Дубскі ўжо ўхіляўся ад адбыцьця пакараньня й хаваўся па-за межамі Беларусі й можа паўтарыць гэта яшчэ раз.
На вырак суду паплечнікі Дубскага адрэагавалі воклічам “Ганьба!”
На паседжаньне судовай калегіі прыйшлі больш за два дзясяткі моладзевых актывістаў. Сярод іх Артур Фінькевіч, Зьміцер Дашкевіч, а таксама магілёўскія палітыкі Рыгор Кастусёў і Аляксандар Сількоў. Прысутнічала ў залі й маці зьняволенага хлопца Алена Васільеўна.
“Мы чакалі больш мяккага прысуду. Юрыдычныя падставы для вызваленьня былі. “Малады фронт” будзе надалей праводзіць акцыі салідарнасьці з Арцёмам і зробіць усё магчымае, каб падтрымаць яго і ягоную сям’ю ў гэтым цяжкім выпрабаваньні”, — заявіў “Свабодзе” лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч.

Арцём Дубскі
Лідэр Асіповіцкай філіі Маладога Фронту Арцём Дубскі нарадзіўся 1 кастрычніка 1987 г. у Асіповічах. Вучыўся ў сярэдняй школе, пасьля скончыў асіповіцкі прафэсійны ліцэй. У Маладым Фронце зь лютага 2007 года. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі і КДБ.
Арцём Дубскі быў пакараны двума гадамі абмежаваньня волі у “справе 14-ці”. Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас акцый пратэсту прадпрымальнікаў. 3 сакавіка была распачатая чарговыя крымінальная справа за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня, калі ён зьехаў без дазволу ўчастковага інспэктара ва Ўкраіну. 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў хлопца годам пазбаўленьня волі за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.