Прадстаўнік прэсавай службы МУС паведаміў “РИА Новости”, што “афіцыйных дадзеных у зводках МУС пра затрыманьне расейскіх журналістаў няма”.
Прадстаўнік прэсавай службы НТВ паведаміла, што з журналістамі “усё ў парадку” і яны знаходзяцца ў Маскве. Іншых падрабязнасьцяў у тэлекампаніі не паведамілі.
Паводле ранейшай інфармацыі, расейскіх журналістаў абвінавацілі ў працы без акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі, а сёньня раніцай дэпартавалі з краіны.
Аляксей Малкаў і Юры Бабенка прыехалі ў Беларусь некалькі дзён таму, каб здымаць фільм аб зьніклых людзях. 14 жніўня яны былі затрыманыя ў гатэлі IBB, дзе спыніліся, паведаміў нашаму радыё супрацоўнік менскага бюро тэлеканалу Віктар Кузьмін.
Вядома, што журналісты ўзялі інтэрвію ў жонкі Віктара Ганчара Зінаіды Ганчар, а таксама ў маці Зьмітра Завадзкага Вольгі Рыгораўны.