Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 2000


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

2000

Радыё ў новым тысячагодзьдзі. – Госьць: кіраўнік менскага бюро РС Валянцін Жданко.– Архіў: Галасы стагодзьдзя.

Рэдкая каляндарная падзея – зьмена першай лічбы ў азначэньні году – не прынесла ў гісторыі радыё ніякіх істотных пераменаў. Незаўважна была адоленая гэтак званая праблема Y2K – ніякіх кампутарных катастрофаў у ноч з 1999 на 2000 год не адбылося.

Беларуская рэдакцыя за папярэднія два гады папоўнілася новымі сіламі – зь Менску ў Прагу прыехалі працаваць Вольга Караткевіч, Віталь Тарас, Юры Дракахруст. Нарадзіліся новыя перадачы – ”Карлаў Мост” Алены Ціхановіч – пра жыцьцё Чэхіі і чэхаў; ”На доўгім Шляху” Юрыя Дракахруста – пра сацыяльна-палітычнаыя праблемы посткамуністычнага грамадзтва; ”Выкраданьне Беларусі” Віталя Тараса – пра вяртаньне Беларусі ў эўрапейскі і сусьветны кантэкст; ”СС-2000” – перадача, прысьвечаная дзейнасьці спэцслужбаў. Дырэктар Аляксандар Лукашук, зьехаўшы на пару месяцаў працаваць у архівах Гувэраўскага Інстытуту, дасылаў адтуль легкадумныя ”Лісты з Каліфорніі”.

У 2000 годзе была працягнутая ідэя штодзённых цыклічных перадачаў. Гэтым разам штодня на працягу году ў канцы першай гадзіны нашага эфіру гучала перадача ”Галасы стагодзьдзя. Мінулы век у памяці сучасьнікаў”. 366 жыцьцёвых гісторый, зь якіх складаецца шырокая панарама беларускага жыцьця, сталіся нібы падсумаваньнем стогадовага досьведу народу...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG