Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1996


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1996

Вясна-96. –Архіў: Інтэрвію Лукашэнкі, Віктар Ганчар, Канец Вярхоўнага Савету.

Сям’я радыё- і тэлестанцыяў пад кантролем Бюро міжнароднага вяшчаньня Злучаных Штатаў павялічылася яшчэ на адну адзінку. 29 верасьня перадачай на кітайскай мове пачало сваю працу Радыё Свабодная Азія. Цяпер, апрача кітайскай, Радыё Свабодная Азія вядзе перадачы яшчэ і на тыбэцкай, уйгурскай, бірманскай, віетнамскай, лаоскай, кхмэрскай і карэйскай мовах ды на кантонскім дыялекце кітайскай. Бальшыня праграмаў Радыё Свабодная Азія і дагэтуль няшчадна глушацца.

Беларуская служба Радыё Свабода за год прыжылася ў Празе, значна пашырылася тэматычнае кола праграмаў. У 1996 годзе на нашых хвалях гучалі гэткія перадачы: ”Беларуская Прага” Алены Ціхановіч, ”Тэрра Інкогніта” Сержука Абламейкі, ”Песьня Нон-Грата” Сержука Сокалава-Воюша, ”Лябірынты посткамунізму” Міколы Іванова, ”Сымбаль веры”, агляд забароненай прэсы, ”Палітвэрнісаж”, ”Рэтраспэкцыя”, ”Правы чалавека – асновы свабоды”, ”Новае пакаленьне выбірае”, ”Эўрапейскі кантэкст”.

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG