Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філіп Гордан ляціць у Менск


Філіп Гордан
Філіп Гордан

14 жніўня Беларусь наведае памочнік Дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан. Ён правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскай супольнасьці.


30 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка сустракаўся з амэрыканскімі кангрэсмэнамі: старшынём Хэльсінскай камісіі Кангрэсу Бэнджамінам Кардэнам, сэнатарамі Крысам Сьмітам і Дзікам Дэрбіным.

У той жа дзень, 30 чэрвеня, амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра вызвалілі з папраўчай калёніі Магілёва на падставе ўказу Лукашэнкі пра памілаваньне.


***

12 чэрвеня Прэзыдэнт ЗША Барак Абама на год прадоўжыў дзеяньне ўказа пра арышт уласнасьці “шэрагу асобаў, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі”, што знаходзіцца на тэрыторыі або пад юрысдыкцыяй ЗША.

Дачыненьні з ЗША былі сапсаваныя яшчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў. А ўвядзеньне санкцый супраць канцэрну “Белнафтахім” на пачатку 2008 году прывяло да дыпляматычнага канфлікту. Амбасадарка ЗША Карэн Ст’юарт вымушана была пакінуць Беларусь, а склад амбасады значна зьменшыўся. Амэрыканскі бок увёў санкцыі, патрабуючы вызваленьня палітвязьняў. Пасьля таго як апошні палітвязень зь міжнародна прызнанага сьпісу выйшаў на волю, ЗША адмянілі санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў.


***

У 2008 годзе ЗША занялі 11-е месца сярод гандлёвых партнэраў Беларусі па-за СНД, і 17- ае месца паводле памераў беларускага экспарту.

Таваразварот паміж дзьвюма краінамі склаў $628 мільёнаў – гэта 2% ад агульнага памеру зьнешняга гандлю Беларусі.

ЗША знаходзяцца на другім месцы пасьля Расеі паводле колькасьці створаных сумесных і замежных прадпрыемстваў.

Паміж Беларусьсю і ЗША дзейнічаюць шэсьць міжурадавых пагадненьняў, сярод якіх:
  • у галіне эканамічнага супрацоўніцтва;
  • спрыяньня банкаўскай дзейнасьці;
  • па пытаньнях скарачэньнях стратэгічных узбраеньняў;
  • нераспаўсюду зброі масавага зьнішчэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG