Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінімальны заробак у “сэрцы Эўропы” – 57 эўра


Паводле статыстычнага агенства Эўрастат, самы высокі мінімальны заробак — у Люксэмбургу (1 тысяча 642 эўра), Ірляндыі (1 тысяча 462 эўра) і Бэльгіі (1 тысяча 387 эўра).


Самы нізкі ўзровень мінімальнага заробку ў Эўразьвязе ў пераліку на эўра зафіксаваны ў Баўгарыі (123 эўра) і Румыніі (153 эўра).

Мінімальны заробак устаноўлены ў 20 з 27 краінаў ЭЗ. За выключэньнем Аўстрыі, Нямеччыны, Даніі, Італіі, Кіпра, Фінляндыі і Швэцыі.

Паводле Эўрапейскага фонду па паляпшэньні умоваў жыцьця і працы, Румынія знаходзіцца на першым месцы па колькасьці працоўных гадзінаў на тыдзень (41,8 гадзін). За ёй ідзе Латвія, Польшча і Чэхія (41,7 гадзін). Менш за ўсё працуюць у Францыі (38,4), Бэльгіі (38,6) і Ірляндыі (38,9).

У сярэднім жыхары краінаў ЭЗ працуюць 38,6 гадзін на тыдзень і маюць 25 дзён аплочваемага адпачынку ў год, паведамляе БелаПАН.
Урад Беларусі ўстанавіў месячны мінімальны заробак ад 1 студзеня гэтага года ў памеры 229 тысячаў 700 рублёў (каля 57 эўра). Ад 1 студзеня 2008 года ён складаў 208 тысяч 800 рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG