Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты пагражаюць актывісту крымінальнай справай


Актывіст руху “За свабоду!” Кастусь Чувак зь Пінску паведаміў “Свабодзе”, што супрацоўнікі міліцыі зрабілі ў ягонай кватэры ператрус.

Кастусь Чувак апавёў, што міліцыянты забралі ў яго некалькі асобнікаў “Пінскай газэты”, якую ён днямі распаўсюджваў на мясцовым рынку. У міліцыю аднесьлі таксама ліставаньне Кастуся з судовымі інстанцыямі. Актывіст пісаў скаргі на судовыя пастановы, згодна зь якімі ён адбываў арышты і плаціў штрафы.

У міліцыі яму паведамілі, што супраць яго заведзеная крымінальная справа, але ён не зразумеў, паводле якіх артыкулаў. На ўсе ягоныя патрабаваньні даць яму на рукі паперы аб праведзеным ператрусе са сьпісам рэчаў, якія забралі, міліцыянты далі адмоўны адказ.

Кастусь Чувак апавёў, што даваў паказаньні ў міліцыі з 11-месячнай дачкой на руках, бо няма з кім было пакінуць дзіця.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG