Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Міхаілам Сьнегіром будзе закрытым


Былы пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір, архіўнае фота
Былы пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір, архіўнае фота

На 10 жніўня прызначаны пачатак працэсу над экс-пракурорам Менскай вобласьці Міхаілам Сьнегіром.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміла прэсавы сакратар Вярхоўнага суду Злата Гурыновіч. Супрацоўніца суду не назвала прозьвішча судзьдзі, які будзе разглядаць справу. Між тым, паводле іншых крыніц, гэта будзе судзьдзя Аляксей Рыбакоў, які ў 2006 годзе ў Маскоўскім раённым судзе судзіў экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. З таго часу Аляксей Рыбакоў перайшоў працаваць спачатку ў Менскі гарадзкі суд, а потым у Вярхоўны суд Беларусі.

Паводле Златы Гурыновіч, судзьдзя прыняў рашэньне праводзіць слуханьні за закрытымі дзьвярыма. Прычыны ў прэсавай службе не камэнтуюць.

Міхаіл Сьнягір абвінавачваецца ў службовым злоўжываньні, хабарніцтве і захоўваньні боепрыпасаў. Экс-пракурору пагражае да 15 гадоў зьняволеньня. Вядома, што сваёй віны Міхаіл Сьнягір не прызнае.

Нагадаем, экс-пракурора Менскай вобласьці арыштавалі пасьля антыкарупцыйнай нарады ў Аляксандра Лукашэнкі ў лістападзе мінулага году. На гэтай нарадзе былі агалошаныя зьвесткі пра элітную кватэру Міхаіла Сьнегіра ў Менску і загарадны дом, які пракурор нібыта будаваў на іншую асобу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG