***
1982
Падпольнае дасьледаваньне аўдыторыі ў СССР. – Працяг слухацкіх успамінаў Валянціна Тараса.– Архіў: Язэп Барэйка. – Менскае радыё: Уладзімер Караткевіч.
1982 год. Радыё Свабода набліжаецца да свайго трыццацігадовага юбілею. Вяшчаньне вядзецца на 16 мовах народаў Савецкага Саюзу. У 70-х гадох у сьпісе моваў адбыліся зьмены: было спыненае вяшчаньне на карачаева-балкарскай і уйгурскай мовах, затое ў 1975-м да сям’і Радыё Свабода далучыліся літоўская, латыская і эстонская рэдакцыі. За сем гадоў – паміж 1975 і 1982 годам - істотна зьменшыўся агульны аб’ём вяшчаньня на мовах народаў СССР – эстонскай і латыскай на 25 працэнтаў, украінскай, азэрбайджанскай на 30 працэнтаў, літоўскай – на 43, татарскай і башкірскай, армянскай, грузінскай – на 50. Найбольшыя страты зазнала беларуская рэдакцыя – 57 працэнтаў, ад 7 да 3 гадзінаў на дзень. Захавалі свае пазыцыі сярэднеазіяцкія рэдакцыі. Па-расейску Свабода надалей вяшчала 24 гадзіны, часам ужываючы адначасна да 20 частотаў...
Спампаваць

СЛУХАЦЬ:
Спампаваць
***