***
1957
Успаміны Яна Запрудніка: Мюнхэн у канцы 50-х, пераезд у Нью-Ёркскае бюро – Архіў: Беларускі бас Пётра Конюх. – Менскае радыё: Максім Танк чытае свой верш “Авэ Марыя”.
Трэцяя гадавіна існаваньня беларускай сэкцыі Радыё Вызваленьня была адзначаная як першы юбілей. Да гэтай падзеі было прымеркаванае выданьне выбраных скрыптаў, якія за гэты час прагучалі на радыё. У кнігу ”Гаворыць Радыё Вызваленьне” ўвайшло 67 тэкстаў 21 аўтара, якія ахапляюць шырокі тэматычны дыяпазон: гэта і камэнтары на бягучыя падзеі, артыкулы з нагоды розных угодкаў, успаміны зь перажытага пад бальшавікамі, літаратурна-мастацкія мантажы, фэльетоны, нататкі з жыцьця эміграцыі. Дарэчы, тэксты перадачаў рэгулярна друкавала на сваіх бачынах і найбольшая беларуская газэта на эміграцыі – мюнхенская ”Бацькаўшчына”. І яшчэ адна вяха была адзначаная ў гэтым, 1957 годзе – у эфіры прагучала 1000-ая беларуская праграма Радыё Вызваленьне...
Спампаваць

СЛУХАЦЬ:
Спампаваць
***