Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парад прымалі два Лукашэнкі


Коля Лукашэнка
Коля Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыбыў на парад з нагоды Дня незалежнасьці разам з малодшым сынам Колем. Абодва былі ў вайсковай форме.


У сваім выступе А.Лукашэнка адзначыў, што Беларусь імкнецца да збліжэньня народаў, пасьлядоўна праводзіць збалянсаваную, шматвэктарную палітыку, лічыць “сваімі жыцьцёва важнымі інтарэсамі разьвіцьцё ўсебаковага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі краінамі”.

Паводле А.Лукашэнкі, “у сьвеце не павінна быць звышдзяржаваў, якія самі сябе надзялілі правам дыктаваць умовы, як жыць сувэрэнным і незалежным краінам”.

“На жаль, апошнім часам зьявіліся спробы трактаваць прынцып шматвэктарнасьці ледзь не як здраду саюзьнікам з боку Беларусі. Не слабее імкненьне праціўнікаў беларуска-расейскай інтэграцыі ўбіць клін у нашы стасункі”, — сказаў А.Лукашэнка. Ён заявіў, зьвяртаючыся да кіраўнікоў Расеі, што “Беларусь не гандлюе дружбай з Расеяй”.

“Мы братэрскія народы, мы адзін народ. Наша агульная і вялікая перамога і сёньняшні юбілей, якія сымбалізуюць наш сумесны ўклад у разгром агрэсара, вызваленьне нашых народаў і ўсяго чалавецтва ад фашысцкага паняволеньня, тысячакротна пераважваюць узаемныя рознагалосьсі і прэтэнзіі. Разам мы вырашалі і вырашым любыя праблемы”, — сказаў кіраўнік краіны.

“За апошнія 15 гадоў Беларусі прадказвалі крах і сацыяльныя ўзбурэньні, але ў нас запас трываласьці дастатковы”, — сказаў А.Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG