Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1954


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1954

Пачатак. – Унікальны архіўны запіс першай праграмы. – Пятро Сыч, “Азымут сэрца”. – Успаміны Раісы Жук-Грышкевіч – жонкі першага дырэктара Беларускай рэдакцыі Вінцэнта Жук-Грышкевіча: Адкрыцьцё, першыя змаганьні. – Менскае радыё: Якуб Колас.


Гісторыя Радыё Вызваленьне пачалася ад стварэньня ў 1950 годзе Амэрыканскага Камітэту Вызваленьня ад Бальшавізму. Гэтая арганізацыя паставіла сабе за мэту сабраць і згуртаваць сілы эміграцыі з Савецкага Саюзу і стварыць ім магчымасьць зьвяртацца да сваіх суродзічаў у СССР у іх родных мовах. Камітэт працаваў на сродкі, атрымваныя прыватным чынам – ад асобаў і арганізацыяў, а таксама ад розных фондаў. Радыё пачало сваю працу 1 сакавіка 1953 году. Першымі сэкцыямі былі расейская, грузінская, азэрбайджанская, паўночнакаўкаская, татарская. У канцы 1953 году была прынятая канчатковая пастанова аб адкрыцьці беларускай сэкцыі...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG