Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец: ”Паляпшэньне стасункаў з Эўропай можа даць дадатковыя гарантыі незалежнасьці”


Што дасьць Беларусі збліжэньне з Эўразьвязам і Радай Эўропы?

Адказваючы на гэтае пытаньне, сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец адзначыў:

“У першую чаргу гэта можа даць дадатковыя гарантыі беларускай незалежнасьці. Гэта галоўнае геапалітычнае пытаньне ў расейска-эўрапейскай “халоднай вайне”, якая разгортваецца зараз, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Таму паляпшэньне стасункаў Эўропы зь Беларусьсю як краінай і нават зь сёньняшнім рэжымам — гэта крокі ў кірунку большай незалежнасьці.

Наўрад ці сам па сабе так званы дыялёг паспрыяе большай дэмакратызацыі Беларусі. Хутчэй касмэтычных зьменаў будзе больш. Але дэмакратызацыя — гэта найперш справа саміх беларусаў, самога беларускага грамадзтва. І тут ні Фэрэра-Вальднэр, ні Саляна не прывязуць тае дэмакратыі. Яе трэба дамагацца самім”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG