Ён дапамагаў Беларускаму культурна-асьветніцкаму цэнтру, шчыра падтрымаў ідэю ўсталяваньня помніка Скарыну ў Познані. Сьмерць Мацея Франкевіча для мясцовых беларусаў стала стратай адданага сябра.
Мацей Франкевіч нарадзіўся ў 1958 годзе. Вучыўся ў Познаньскім політэхнічным унівэрсытэце, быў сябрам Незалежнага зьвязу студэнтаў, актывістам “Змагарнай Салідарнасьці” і Партыі свабоды. У 1980-я гады заснаваў падпольнае выдавецтва “WiS”, быў двойчы інтэрнаваны, тройчы яго арыштоўвалі за палітычную дзейнасьць. У чэрвені 2007 году за заслугі ў змаганьні за незалежнасьць Польшчы і дэмакратыю быў узнагароджаны Афіцэрскім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы.
Мацей Франкевіч ня раз спрыяў вырашэньню беларускіх пытаньняў у Познані. Пры ягонай падтрымцы як віцэ-мэра Беларускаму культурна-асьветніцкаму цэнтру было дадзена памяшканьне. Распавядае кіраўнік цэнтру Віталь Воранаў:
“Я памятаю спадара Франкевіча як вельмі адданага сябра беларусаў і беларускай грамады ў Познані, наагул як чалавека, апантанага ідэяй свабоднай Беларусі. Калі нашай арганізацыі была патрэбна сядзіба, першым адгукнуўся на нашу праблему якраз Мацей Франкевіч. Ён паспрыяў, каб наша арганізацыя атрымала гэтую сядзібу.
Гэта быў чалавек вялікі духам. Ён змагаўся за дэмакратыю яшчэ за савецкім часам у Польшчы. Яшчэ ў гады “Салідарнасьці” ён быў арыштаваны, асуджаны. І самае галоўнае — ён не забываў, як цяжка да народу прыходзіць дэмакратыя. І да Беларусі ў яго быў велізарны сантымэнт. Ён вельмі добра разумеў сымбалічнае значэньне ўсталяваньня помніка Францішку Скарыну ў Познані. На жаль, не дачакаўся зьдзяйсьненьня гэтай ідэі. Беларуская грамада ў Познані будзе памятаць яго як вялікага сябра Беларусі“.
Віцэ-мэр Познані ўдзельнічаў у многіх беларускіх мерапрыемствах, а ў 2006 годзе разам са Станіславам Шушкевічам урачыста адкрываў Дні вольнай Беларусі ў Польшчы. Узгадвае прафэсар Станіслаў Шушкевіч:
“Я добра памятаю гэтага чалавека. Мацей вельмі любіў Беларусь. Ён вельмі сур’ёзна ўспрымаў прапанову аб усталяваньні помніка Францішку Скарыну, імкнуўся да таго, каб было ўшанаваньне памяці выбітнага беларускага асьветніка ў Познані. Ён добра разумеў сытуацыю ў Беларусі, спрыяў працы беларускай групы ў Познані. Я проста ўпадаю ў такі цяжкі стан, усьведамляючы, што гэтага чалавека ўжо няма. Такія людзі ўпрыгожваюць наша жыцьцё, яны разумеюць, што адбываецца ў нашай краіне, і дапамагаюць нам быць сапраўднымі беларусамі. Я ўшаноўваю яго памяць. Сумую разам зь яго роднымі і блізкімі, выказваю ім свае шчырыя спачуваньні з нагоды сьмерці такога цудоўнага чалавека”.
Мацей Франкевіч захапляўся плаваньнем, альпінізмам, парашутным і конным спортам. Быў адданым заўзятарам футбольнага клюбу “Лех Познань”, кіраўніком суполкі “Познань EURO 2012”, якая займаецца падрыхтоўкай да Чэмпіянату Эўропы па футболу. Апантаны кавалерыст, ведаў традыцыі язды, удзельнічаў у пастаноўках да гадавін Вялікапольскага паўстаньня. У сярэдзіне траўня ўпаў з каня, атрымаў цяжкія траўмы. Але йшоў на папраўку. Ды нечакана адарваўся тромб і перакрыў лёгачную артэрыю…
У Мацея Франкевіча засталіся ўдава і двое дзяцей.