Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адмовіцца ад увозу сухога малака ў Расею


Беларусь гатовая адмовіцца ад увозу сухога малака ў Расею ў другім і трэцім квартале.


Пра гэта паведаміла міністар сельскай гаспадаркі Расеі Алена Скрыньнік на паседжаньні прэзыдыюму ўраду.

Яна сказала, што зь беларускім бокам падпісаны агульны балянс. У ім зьменшаны аб'ёмы сухога малака, якое ўвозіцца зь Беларусі “па зьніжаных, неадэкватных цэнах”.

Таксама яна назвала пазытыўнай вусную прапанову зь беларускага боку “адмовіцца ад увозу ў Расею сухога малака на другі і трэці кварталы”.

Паводле спадарыні Скрыньнік, “гэта дасьць магчымасьць нашым сяльсгасвытворцам па адэкватных цэнах прымальна рэалізаваць сваё малако”.

Расейскі прэм'ер-міністар Уладзімер Пуцін заявіў, што ніякага падаражэньня малака на расейскім рынку ня будзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG