Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За малочнай вайной — газавая?


Расея можа прад'явіць афіцыйнаму Менску рэгрэсіўны пазоў у зьвязку зь няпоўнай аплатай газу ў першым квартале.


Пра гэта Інтэрфаксу заявіў дарадца па эканамічных пытаньнях амбасады Расеі ў Беларусі Андрэй Кузьняцоў.

Ён патлумачыў, што расейскі бок можа падаць пазоў у выпадку, калі органы фінкантролю Расеі прад'явяць “Газпрому” прэтэнзіі адносна выручкі за газ, пастаўлены ў Беларусь у I квартале.

Дыплямат нагадаў, што ў адпаведнасьці з вуснай дамовай кіраўнікоў дзьвюх краінаў, Беларусь у I квартале 2009 году аплочвала газ з разьліку сярэднегадавой цаны — каля 150 даляраў за тысячу кубамэтраў замест кантрактнай цаны ў 210 даляраў. Аднак юрыдычна гэтыя дамоўленасьці не былі аформленыя.

Андрэй Кузьняцоў нагадаў, што “Газпром”, каб кампэнсаваць перавышэньне фактычнай цаны I квартала параўнальна зь сярэднегадавой, авансам заплаціў 250 мільёнаў даляраў за транзыт газу па тэрыторыі Беларусі. Гэтых сродкаў было дастаткова, каб пакрыць перавышэньне цаны ў I і II кварталах адносна сярэднегадавой.

“Суб'екты гаспадараньня павінны разабрацца з гэтай сытуацыяй. Тут няма ніякай палітыкі, але ёсьць пытаньне павагі да заканадаўства адной і другой краіны”, — сказаў спадар Кузьняцоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG