Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашуку прысудзілі яшчэ 2 дні


Суд прысудзіў яго да аднаго году і трох месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову. Гэта на 2 дні болей чым тое пакараньне, умовы якога ён парушыў.

11.30 Прадстаўнік пракуратуры папрасіў пакараць Максіма Дашука абмежаваньнем волі на год.

У судзе аб’яўлены перапынак. Такі чынам, калі суд пагодзіцца з прапановай пракуратуры, то Максіму застанецца адбываць пакараньне не паўгоду, а паўтара. Падтрымаць Максіма ў суд прыйшлі моладзевыя актывісты і праваабаронцы.


Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Менску праходзіць суд над фігурантам “справы 14-ці” Максімам Дашуком.

Першапачаткова разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Максіма Дашука быў прызначаны на 1 чэрвеня. Судовае паседжаньне было перанесенае, з-за хваробы аднаго з народных засядацеляў на працэсе.

Актывісту выставілі абвінавачаньне ў парушэньні ўмоваў адбыцьця пакараньня (артыкул 415 Крымінальнага кодэксу). Максіму пагражае зьняволеньне тэрмінам ад шасьці месяцаў да трох гадоў.

У дзень прад’яўленьня абвінавачаньня, 23 лютага, Максім Дашук быў зьмешчаны ў Менскі СІЗА, але на наступны дзень пракурор зьмяніў зьняволеньне на падпіску аб нявыезьдзе.

Паводле праваахоўных органаў, Дашуку было вынесена некалькі папярэджаньняў за парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня ў выглядзе “хатняга” арышту. Паводле М.Дашука, усе папярэджаньні былі вынесеныя за тое, што ён не знаходзіўся ў кватэры ў патрэбны час.

Нагадаем, Максім Дашук у 2008 годзе быў асуджаны на паўтара года абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Максіма Дашука вязьнем сумленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG