Гэтаму папярэднічала нота МЗС Беларусі аб тым, што беларускі бок сваім няўдзелам у саміце не падтрымівае гэтае рашэньне.Такім чынам Беларусь паспрабавала заблякаваць стварэньне Калетыўных сіл кансэнсусным шляхам.
Аднак гэтую ноту ў Маскве праігнаравалі. Больш таго, пасьля саміту АДКБ прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, камэнтуючы адсутнасьць Беларусі на паседжаньні кіраўнікоў краін АДКБ, паставіў пад сумнеў яе сяброўства ў АДКБ:
“Кожная краіна мае права на самастойную пазыцыю наконт сяброўства ў той ці іншай арганізацыі”.
Мядзьведзеў заклікаў аддзяляць двухбаковыя праблемы ад шматбаковых рашэньняў.
“Тое, што адбылося сёньня, я маю на ўвазе рашэньне беларускага боку ня ўдзельнічаць у саміце АДКБ, гэта рашэньне ўсяго адной дзяржавы. Мне яно зразумелае не да канца. Рабіць дзеяньні шматбаковага фармату закладнікамі тых ці іншых двухбаковых праблем няправільна. Усе двухбаковыя праблемы павінны рашацца ў ходзе кансультацыяў”.
Мядзьведзў выказаў крыўду, што А. Лукашэнка нават не патэлефаанваў яму, але адначасова выказаў і спадзеў, што Беларусь вернецца да працы ў рамках АДКБ і падпіша ухваленыя сёньня дакумэнты пазьней.
Беларусь сёньня павінна была пераняць ад Армэніі старшынства ў АДКБ, але гэта ня сталася. Расея ўзяла тэхнічнае старшынства ў АДКБ на сябе.