У зьезьдзе бралі ўдзел 57 дэлегатаў.
У інтэрвію БелаПАН Вячаслаў Сіўчык сказаў, што аргкамітэт мае намер прыняць некалькі заяваў: па пытаньні этнацыду ў Беларусі, у абарону беларускіх прадпрымальнікаў, аб стратэгіі дзеяньняў праэўрапейскіх сілаў Беларусі і аб процістаяньні палітычным рэпрэсіям.
Мэта руху "Разам", які запачаткаваўся ў 2006 годзе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, садзейнічаць салідарнасьці ўсіх грамадзкіх ініцыятываў, якія скіраваны на дэмакратызацыю краіны.
“Разам” возьме ўдзел у кангрэсе эўрапейскіх сілаў “За эўрапейскія каштоўнасьці”, які плянуецца правесьці ў Менску 21 чэрвеня.