Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя актывісты “Маладой Беларусі”


Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску затрымалі актывістаў руху "Маладая Беларусь" Паўла Несьцяровіча і Ільлю Шчарбінскага.

Несьцяровіч расклейваў улёткі зь лягатыпам руху і заклікам далучацца. Лідэр руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч паведаміў "Свабодзе", што пры затрыманьні міліцыянты зьбівалі хлопца.

Паўла Несьцяровіча ўтрымліваюць у дзяжурнай частцы Маскоўскага раёну міліцыі Менску.

Пазьней каля міліцэйскага пастарунку быў затрыманы яшчэ адзін актывіст “Маладой Беларусі” Ільля Шчарбінскі. Паплечнікі хлопцаў паведамілі, што Шчарбінскага і Несьцяровіча білі па нырках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG