Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін гутарылі больш за 3 гадзіны


Паседжаньне саюзнага саўміна Беларусі й Расеі пачалося са спазьненьнем на 4 гадзіны: на гадзіну пазьней заплянаванага часу прыляцеў Уладзімер Пуцін і 3 гадзіны замест адной цягнулася ягоная размова з Аляксандрам Лукашэнкам.

Адкрываючы паседжаньне саюзнага саўміна, расейскі прэм’ер сказаў, што ў часе размовы з Лукашэнкам была дасягнутая дамоўленасьць, што беларускія прадпрыемствы будуць дапушчаныя да дзяржаўных закупаў на тых жа ўмовах, што і расейскія.

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі сказаў, што быў абмеркаваныя шэраг пытаньняў, у тым ліку атамнай энэргетыкі і крэдытаў.

“Пытаньне вяртнаньня крэдытаў да беларускага боку не ўзьнікае”, — адзначыў Сідорскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG