Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аштрафаваных грамадзянаў Нямеччыны і Польшчы дэпартуюць


Аштрафаваныя за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце грамадзяне Нямеччыны і Польшчы будуць дэпартаваныя зь Беларусі.

Пра гэта паведаміў актывіст Аляксандар Ярашэвіч са спасылкай на праваахоўныя органы.

Грамадзяне Нямеччыны Юліяна Грынец, Андрэас Шэлхас, Яніна Ролік, Гюдэ Гансэн, Ян Гендрык Кроп, Катрын Гайнрых і грамадзянка Польшчы Дарота Кубашэўска пакінуць Беларусь сёньня ўвечары цягніком. Да мяжы іх будуць суправаджаць міліцыянты.

25 красавіка ў Менску ў раёне менскай станцыі мэтро «Пушкінская» яны бралі ўдзел ў пікеце супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

26 красавіка ў Фрунзэнскім судзе Менску яны былі аштрафаваныя. Ноч яны правялі ў турме на Акрэсьціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG