Цяпер дзіцячы хосьпіс у Слоніме апякуецца 14 дзеткамі ва ўзросьце ад 1,5 годзіка і да 21 году. Як кажа старшыня грамадзкай арганізацыі Людміла Назарава, гэтыя дзеці — асаблівыя:
“У нас дзеткі самыя цяжкія з усяго Слонімскага раёну: тыя, што ня ходзяць самі, ляжачыя, тыя, якія зусім ніякія, з анкалёгіяй і ДЦП. Адным словам — самыя цяжкія”.
Месьціцца хосьпіс у асобным будынку — 24 квадратныя мэтры. Тут няма ні гарачай вады, ні прыбіральні, а тэмпэратура паветра ў зімовыя месяцы, са слоў спадарыні Назаравай, не перасягае 16 градусаў. Ніякіх ільготаў па аплаце камунальных паслуг арганізацыя ня мае.
Калі валянтэры хосьпісу працуюць задарма, то пасады бухгальтара, псыхоляга, лекара трэба аплочваць, але цяпер на гэта зусім няма сродкаў.
Хосьпіс існуе выключна на ахвяраваньні людзей і арганізацый.
Спадарыня Людміла кажа, што з надыходам крызісу амаль наагул зьнікла дабрачыннасьць.
Назарава: “Зараз асноўная праблема для нас — захаваць арганізацыю”.
Карэспандэнт: “Ну хоць нехта зараз вам дапамагае, нехта ахвяруе?”
Назарава: “У Слоніме гэта адзінкі. І толькі аднаразовая невялікая дапамога — адзін раз на год і ня больш”.
Спадарыня Назарава кажа, што мела гутарку з новым старшынём райвыканкаму, і той абяцаў дапамагчы арганізацыі з атрыманьнем новага памяшканьня.
Бацька хлопчыка, якім апякуецца хосьпіс, распавядае, што дзяржава такім дзецям дапамагае толькі да 18 гадоў. І то, зь яго слоў, пасьля таго як забралі льготы, гэтая дапамога амаль не адчуваецца. А ў хосьпісе дзяцей прымаюць да 24 гадоў, і падтрымку сем’і і хворыя дзеці маюць адчувальную.
Спадар Васіль: “Яны і адзеньнем дапамагаюць, і трэнажоры дарылі, і пампэрсы даюць, і розныя ранішнікі праводзяць для дзяцей, і грашыма, калі ёсьць, дапамагаюць, некаторым пральныя машыны падаравалі. Ад іх ідзе вялікая дапамога”.
Спадар Васіль дадае, што людзі, якія жывуць навокал, відавочна спачуваюць хворым дзецям, але дапамогі канкрэтнай ніхто ніколі не аказваў.
Людміла Назарава распавядала мне, што вырашыла займацца хосьпісам на пэнсіі. Дагэтуль яна працавала эканамістам, і лёс вельмі часта зводзіў яе з хворымі дзецьмі.
Я пытаюся ў яе — ці ёсьць зараз грошы на рахунку, каб аплаціць камунальныя паслугі?
Назарава: “Ну, ня ведаю, але пакуль няма, пакуль нічога няма…”