Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як італьянцы ў Менску з беларускамі знаёмяцца


Агляд недзяржаўнага друку

“Альтэрнатывы лібэралізацыі няма”, -- называецца артыкул “Белорусского рынка”. “У Беларусі ва ўмовах крызысу барацьба па-ранейшаму ідзе за валавыя паказчыкі айчыннай эканомікі, а не за яе эфэктыўнасьць. Якія пэрспэктывы ў беларускай эканомікі ва ўмовах структурнага крызысу, які ўжо відавочна праявіўся? Ці можа лібэралізацыя стаць супрацьатрутай гэтаму?”, -- задаецца пытаньнямі экспэрт Тацьцяна Манёнак.

“Аднабокая арыентацыя на расейскія заводы пагражае пакінуць беларускіх аўтавытворцаў без канкурэнтаздольных сілавых агрэгатаў”, -- робіць яшчэ адну крызісную выснову Аляксандар Алесін у артыкуле “Стаўкі, якія не выйграюць”.

“Другая хваля крызысу можа даставіць непрыемнасьці, але наўрад ці прывядзе да краху банкаўскай сыстэмы Беларусі. Сума пратэрмінаваных і пралянгіраваных крэдытаў у беларускіх банках практычна падвоілася, але банкі сфармавалі адэкватныя рэзэрвы і павялічылі даходы і прыбытак”, -- піша ў “Беларусах і рынку” журналіст Уладзімер Тарасаў.

“Комсомольская правда в Белоруссии” дасьледуе, якім чынам беларускія дзяўчаты спрабуюць зьехаць у сонечную Італію. Распавядае дзяжурная па нумару журналістка Натальля Шарай:

“Матэрыял Вольгі Раманюк пра тое, як нашы дзяўчаты спрабуюць пазнаёміцца з італьянцамі, каб зьехаць потым зь імі за мяжу. Усё гэта адбываецца ў італьянскай рэстарацыі, у большасьці наведнікі рэстарацыі – сталага веку італьянцы, якія прыяжджаюць сюды, у Беларусь, па паслугі сэкс-турызму. А дырэктар рэстарацыі як можа “дапамагае” знайсьці адзін аднаго беларускім дзяўчатам і італьянскім мужчынам. Прыкладам, ён зьбірае фотаздымкі беларускіх дзяўчат, каб італьянцы ехалі не па “ката ў мяху”.

Сайт regionby.org падае інфармацыю пра крызыс у працы беларускіх прадпрыемстваў: са ста заводаў, на якіх Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць маніторынг, на кароткі працоўны тыдзень пераведзеныя 60. Пры гэтым 46 зь іх працуе чатыры дні на тыдзень, 14 – тры дні.

Пры пераходзе на скарочаны графік працы зьнізіўся і заробак: пры канцы 2008 года сярэдняя зарплата па прамысловасьці была крыху большай за 1 мільён беларускіх рублёў, цяпер – каля 900 тысяч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG