У аб’ектыў ягонай камэры патрапіла шэсьць скруткаў.
“Папера дабротная. Я ня ведаў, што папера такой якасьці не патрэбная нашай гаспадарцы. Уваход на палігон свабодны. Людзі патроху яе расьцягваюць сабе. Яна прыдатная для парнікоў, якіх у Шклове шмат. Аднак куды ты тону пацягнеш? Работнікі палігону закопваюць бульдозэрам гэтую паперу”, — кажа спадар Міхаіл.
Высьветліць, чыя гэта папера, пакуль не ўдалося. У Шклове два прадпрыемствы, якія выпускаюць папяровую прадукцыю. У самім райцэнтры знаходзіцца папяровая фабрыка “Спартак”. У райцэнтраўскім мікрараёне Маладзёжны, за трыста мэтраў ад сьметніку, узьведзены завод газэтнай паперы.