Мітынг доўжыўся каля сарака хвілінаў. За гэты час пасьпелі выступіць чатыры чалавекі. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць ахвяраў чарнобыльскай трагедыі хвілінай маўчаньня ды ўскладаньнем кветак да крыжа.
За мітынгам здалёк назіралі міліцыянты й людзі ў цывільным. Апэратар, якога да крыжа падвёў падпалкоўнік міліцыі, здымаў сам мітынг. Скончыўся ён без затрыманьняў.
Сёньня ж раніцай у Магілёве ля помніка ахвярам чарнобыльскай трагедыі адбыўся і афіцыйны чарнобыльскі мітынг. У ім узялі ўдзел каля паўтысячы чалавек. Значная частка зь іх — школьнікі. Магілёўская апазыцыя праігнаравала гэты мітынг, бо ён, паводле палітыка Рыгора Кастусёва, зьняважлівы для памяці ахвяраў Чарнобылю. Апошнія восем гадоў такія мітынгі адбываюцца на тэрыторыі магілёўскай псыхіятрычнай лякарні. Да 2001 году ў карпусах сёньняшняй вар’ятні месьцілася клініка экалягічнай і прафэсійнай паталёгіі. У выніку рэарганізацыі яе зачынілі.
Удзел апазыцыі ў магілёўскіх афіцыйных мітынгах заўжды суправаджаўся канфліктамі. Так, у 2007 і 2008 гадах прадстаўніку апазыцыі не давалі слова на ім. Акрамя таго, ускласьці кветкі да помніка апазыцыянэры змаглі толькі па заканчэньні мітынгу.
Пра сёлетнюю гадавіну чарнобыльскай аварыі ў Магілёве нагадвае толькі адна расьцяжка. Яна разгорнутая па-над праспэктам Міру, побач з плошчай Леніна. Сёлета не было вывешана афіцыйных сьцягоў з чорнай стужкай.

Апазыцыйная актывістка Крысьціна Шацікава павязала невядомаму апэратару чорна-жоўтыя стужкі.