Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Някрасава – ляўрэат прэміі імя Чэслава Немэна


Наста Някрасава, фота etno.serpent.pl
Наста Някрасава, фота etno.serpent.pl

Беларуская сьпявачка Наста Някрасава з гуртом Folkroll атрымала ў Варшаве гран-пры фэстывалю ”Новая традыцыя” і прэмію імя Чэслава Немэна.

Наста была прызнаная найлепшай з дванаццаці ўдзельнікаў конкурсу. Журы фэстывалю, абгрунтоўваючы сваё рашэньне, адзначыла “цікавыя апрацоўкі твораў, стылістычнае суладзьдзе і прыгожы сьпеў” Насты.

Фолк-фэстываль “Новая традыцыя”, арганізаваны Польскім радыё, праходзіў 23-26 красавіка і сёлета праводзіўся ўжо дванаццаты раз. У ім удзельнічаюць найлепшыя выканаўцы народнай музыкі з Польшчы і іншых краінаў Усходняй Эўропы.

21-гадовая Наста Някрасава стварае музыку ў стылі фолк-джаз. Яе гурт дэбютаваў у жніўні 2008 году на фэстывалі “Вольнае паветра”. У верасні таго самага году гурт заняяў 1-е месца і гран-пры на фэстывалі "Sounds of Borderland" (Польшча).

Сайт Насты Някрасавай

Аўдыё і відэа
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG