Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе затрыманы ўдзельнік антыядзернай акцыі


З учорашняга вечара ў Лідзкім РАУС утрымоўваецца ўдзельнік акцыі супраць будаўніцтва беларускай АЭС, Яўген Скрабец зь Берасьця.

Паводле праваабаронцы Рамана Кісьляка, учора ён разам зь мясцовымі актывістамі апазыцыі Ганнай Бунько і Яўгенам Рудым праводзілі акцыю супраць будаўніцтва беларускай АЭС.

Яны хадзілі па вуліцах гораду з расьцяжкай "Не новаму Чарнобылю!" і раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб небясьпецы будаўніцтва АЭС у Беларусі. Частка твару ў актывістаў апазіцыі была прыкрытая ватна-марлевымі павязкамі.

Усіх затрымала міліцыя, былі складзены адміністрацыйныя пратаколы. Затым Ганну Бунько і Яўгена Рудога адпусьцілі, а Яўгена Скрабца пакінулі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Ён знаходзіцца там дагэтуль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG