Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што сказаў Мартынаў?


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў

Прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў заявіў, што ня можа камэнтаваць словы міністра.

Знаходзячыся зь візытам у сталіцы Латвіі — Рызе, міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў пацьвердзіў, што Аляксандар Лукашэнка разам зь іншымі кіраўнікамі краін — удзельніц праграмы “Ўсходняе партнэрства” будзе прысутнічаць на саміце ЭЗ у Празе. Гэтую інфармацыю падало агенцтва AFP.

На просьбу пракамэнтаваць ці пацьвердзіць гэтую заяву міністра Сяргея Мартынава прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў заявіў:

“Я нічога дадаваць ня буду і паўзьверх міністра нічога ня буду камэнтаваць. Нічога не магу вам наконт гэтага дадаць”.

Паводле інфармацыі сайту МЗС Латвіі, міністар Сяргей Мартынаў падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Рызе патлумачыў:

“Запрашэньне перададзена прэзыдэнту, і ў маёй прысутнасьці ён яго прыняў. Яно знаходзіцца ў яго. Склад дэлегацыі ў Прагу вызначаецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG