На фоне эканамічнага крызісу афіцыйная статыстыка даводзіць пра рост рэальных даходаў насельніцтва. Ці насамрэч павялічваецца ўзровень жыцьця людзей? Чаго можна чакаць у блізкім часе? Чаму беларусы скупляюць валюту?
Удзельнікі: эканаміст Леанід Злотнікаў і аглядальнік газэты “Белорусы і рынок” Кастусь Скуратовіч.
Валер Карбалевіч: “Апошнім часам інфармацыя, якая паступае зь Белстату, выклікае пытаньні. То ён мяняе свае ж статыстычныя дадзеныя, то дае такія лічбы, якія выклікаюць пярэчаньні з боку эканамістаў. Вось апошняе паведамленьне: рэальныя даходы насельніцтва ў студзені-лютым гэтага году павялічыліся на 6,5% у параўнаньні зь першымі двума месяцамі мінулага году.
У той жа час эканоміка знаходзіцца цяпер у стадыі крызісу, з усіх бакоў прыходзяць паведамленьні пра скарачэньне працоўных дзён, заробкаў. Вось, напрыклад, заробкі салігорскіх шахтароў скараціліся ў тры разы. Сацыялягічнае апытаньне, праведзенае зарэгістраваным у Літве Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў у сакавіку, паказвае, што 64% насельніцтва адчулі пагаршэньне свайго матэрыяльнага становішча за апошнія тры месяцы. Дык на самой справе даходы людзей растуць ці падаюць?”
Леанід Злотнікаў: “Усё залежыць ад таго, як лічыць. Калі параўноўваць заробкі студзеня гэтага году з студзенем мінулага году, то рост ёсьць. А вось калі паглядзець на дынаміку апошніх месяцаў, дык тут мы бачым падзеньне. Сярэднія заробкі ў лютым былі прыкладна на 10% меншыя, чым у сьнежні”.
Карбалевіч: “Хачу зьвярнуць увагу, што гэтыя даходы лічацца ў беларускіх рублях. Калі ж вымяраць заробкі ў далярах, дык тут адбылося значнае падзеньне”.
Кастусь Скуратовіч: “Калі раней заробкі выплачвалі два разы на месяц, дык цяпер шмат дзе яны выплачваюцца адзін раз. Паколькі шмат людзей жыве ад заробку да заробку, то суб’ектыўна яны адчуваюць пагаршэньне свайго матэрыяльнага стану. А статыстыка гэтага ня ўлічвае.
Акрамя таго, існуе спэцыфіка вымярэньня інфляцыі. Паводле мэтодыкі, бярэцца 400 відаў таварных груп і паслуг і вымяраецца ў 31 горадзе. І атрымоўваецца, што сярэднія па краіне цэны растуць ня так хутка, як цэны на харчовыя тавары, якія найбольш купляюцца: малако, мяса, крупы. Таму статыстыка дрэнна адлюстроўвае рэальны стан рэчаў.
У эканоміцы расьце няпоўная занятасьць. Прастоі аплачваюцца ў памеры 2/3 заробку. Работнікаў пачалі адпраўляць у неаплачаныя адпачынкі. Усё гэта нэгатыўна адбіваецца на дабрабыце людзей“.
Злотнікаў: “Заробкі першых месяцаў у прамысловасьці падтрымліваліся за кошт банкаўскіх крэдытаў. За студзень даўгі прадпрыемстваў перад банкамі павялічыліся амаль на 2 млрд. даляраў. На прадпрыемствах Міністэрства прамысловасьці 45% заробкаў выплачваюцца за кошт крэдытаў. А на прадпрыемствах лёгкай прамысловасьці гэтая лічба дасягае 70-80%.
Існуюць вялікія разрывы ў заробках у розных грамадзкіх сфэрах. Цікава, што самыя вялікія заробкі атрымліваюць работнікі фізкультуры і спорту: 1240 тыс. рублёў — сярэдні заробак. А ў работнікаў адукацыі сярэдні заробак складае 640 тыс. рублёў. Заробкі дзяржаўных службоўцаў Белстат чамусьці не дае. Асноўная маса насельніцтва атрымлівае менш за сярэднія заробкі”.
Карбалевіч: “Як дэвальвацыя беларускага рубля адбілася на ўзроўні жыцьця насельніцтва?”
Скуратовіч: “Адзін з вынікаў дэвальвацыі можна назіраць у рыбных аддзелах крамаў. Выбар рыбы значна зьменшыўся, а цэны значна вырасьлі, часта яна нашмат даражэйшая за мяса. Павысіліся цэны ня толькі на імпартныя, але і на беларускія тавары. Бо наша эканоміка большасьць тавараў выпускае з выкарыстаньнем імпартных кампанэнтаў. Асабліва страцілі прадпрымальнікі ці людзі, якія выяжджалі за мяжу”.
Злотнікаў: “Паводле статыстыкі, у сакавіку сярэднія заробкі зьменшыліся амаль на 100 тыс. рублёў з пачатку году. Гэта без уліку дэнамінацыі і інфляцыі”.
Карбалевіч: “Чаго можна чакаць у блізкім часе?”
Скуратовіч: “10 студзеня сумесным рашэньнем міністэрстваў эканомікі, фінансаў і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва сярэдні заробак па народнай гаспадарцы ў студзені павінен быў скласьці 1157 тыс. руб. А фактычна атрымалася 919,6 тыс. руб. Гэта зноў жа без уліку інфляцыі.
Відавочная тэндэнцыя да пагаршэньня.Калі на прадпрыемствах заробкі выплачваюцца за кошт крэдытаў, то вынікам стане напружанасьць у банкаўскай сфэры“.
Злотнікаў: “У сакавіку ў параўнаньні зь лютым асноўныя эканамічныя паказчыкі пагоршыліся прыкладна на 10%. Гэта вынік таго, што пачалі зьмяншацца замежныя пазыкі. Скарачаецца магчымасьць выплачваць заробкі за кошт банкаўскіх крэдытаў. Бліжэйшыя месяцы падзеньне будзе працягвацца”.
Карбалевіч: “Зьявілася інфармацыя, што за студзень-люты беларусы купілі валюты на 700 млн. даляраў больш, чым прадалі. Пра што гэта сьведчыць?”
Скуратовіч: “Гэта сьведчыць пра тое, што беларусы пры ўсім сваім патрыятызьме і павазе да прэзыдэнта ўсё ж больш давяраюць замежнай валюце. І гэта рацыянальныя паводзіны. Бо беларуская дзяржава вельмі вольна абыходзіцца з грашыма насельніцтва”.
Злотнікаў: “Значную частку набытай валюты людзі паклалі зноў на банкаўскія дэпазыты, але ўжо валютныя. Апошнія вырасьлі за студзень дзесьці на 30%”.
Удзельнікі: эканаміст Леанід Злотнікаў і аглядальнік газэты “Белорусы і рынок” Кастусь Скуратовіч.
Пра рэальныя даходы людзей
Валер Карбалевіч: “Апошнім часам інфармацыя, якая паступае зь Белстату, выклікае пытаньні. То ён мяняе свае ж статыстычныя дадзеныя, то дае такія лічбы, якія выклікаюць пярэчаньні з боку эканамістаў. Вось апошняе паведамленьне: рэальныя даходы насельніцтва ў студзені-лютым гэтага году павялічыліся на 6,5% у параўнаньні зь першымі двума месяцамі мінулага году.
У той жа час эканоміка знаходзіцца цяпер у стадыі крызісу, з усіх бакоў прыходзяць паведамленьні пра скарачэньне працоўных дзён, заробкаў. Вось, напрыклад, заробкі салігорскіх шахтароў скараціліся ў тры разы. Сацыялягічнае апытаньне, праведзенае зарэгістраваным у Літве Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў у сакавіку, паказвае, што 64% насельніцтва адчулі пагаршэньне свайго матэрыяльнага становішча за апошнія тры месяцы. Дык на самой справе даходы людзей растуць ці падаюць?”
Леанід Злотнікаў: “Усё залежыць ад таго, як лічыць. Калі параўноўваць заробкі студзеня гэтага году з студзенем мінулага году, то рост ёсьць. А вось калі паглядзець на дынаміку апошніх месяцаў, дык тут мы бачым падзеньне. Сярэднія заробкі ў лютым былі прыкладна на 10% меншыя, чым у сьнежні”.
Карбалевіч: “Хачу зьвярнуць увагу, што гэтыя даходы лічацца ў беларускіх рублях. Калі ж вымяраць заробкі ў далярах, дык тут адбылося значнае падзеньне”.
Статыстыка і рэальнасьць
Кастусь Скуратовіч: “Калі раней заробкі выплачвалі два разы на месяц, дык цяпер шмат дзе яны выплачваюцца адзін раз. Паколькі шмат людзей жыве ад заробку да заробку, то суб’ектыўна яны адчуваюць пагаршэньне свайго матэрыяльнага стану. А статыстыка гэтага ня ўлічвае.
Акрамя таго, існуе спэцыфіка вымярэньня інфляцыі. Паводле мэтодыкі, бярэцца 400 відаў таварных груп і паслуг і вымяраецца ў 31 горадзе. І атрымоўваецца, што сярэднія па краіне цэны растуць ня так хутка, як цэны на харчовыя тавары, якія найбольш купляюцца: малако, мяса, крупы. Таму статыстыка дрэнна адлюстроўвае рэальны стан рэчаў.
Заробкі першых месяцаў у прамысловасьці падтрымліваліся за кошт банкаўскіх крэдытаў.
Злотнікаў: “Заробкі першых месяцаў у прамысловасьці падтрымліваліся за кошт банкаўскіх крэдытаў. За студзень даўгі прадпрыемстваў перад банкамі павялічыліся амаль на 2 млрд. даляраў. На прадпрыемствах Міністэрства прамысловасьці 45% заробкаў выплачваюцца за кошт крэдытаў. А на прадпрыемствах лёгкай прамысловасьці гэтая лічба дасягае 70-80%.
Існуюць вялікія разрывы ў заробках у розных грамадзкіх сфэрах. Цікава, што самыя вялікія заробкі атрымліваюць работнікі фізкультуры і спорту: 1240 тыс. рублёў — сярэдні заробак. А ў работнікаў адукацыі сярэдні заробак складае 640 тыс. рублёў. Заробкі дзяржаўных службоўцаў Белстат чамусьці не дае. Асноўная маса насельніцтва атрымлівае менш за сярэднія заробкі”.
Уплыў дэвальвацыі на ўзровень дабрабыту
Карбалевіч: “Як дэвальвацыя беларускага рубля адбілася на ўзроўні жыцьця насельніцтва?”
Скуратовіч: “Адзін з вынікаў дэвальвацыі можна назіраць у рыбных аддзелах крамаў. Выбар рыбы значна зьменшыўся, а цэны значна вырасьлі, часта яна нашмат даражэйшая за мяса. Павысіліся цэны ня толькі на імпартныя, але і на беларускія тавары. Бо наша эканоміка большасьць тавараў выпускае з выкарыстаньнем імпартных кампанэнтаў. Асабліва страцілі прадпрымальнікі ці людзі, якія выяжджалі за мяжу”.
Злотнікаў: “Паводле статыстыкі, у сакавіку сярэднія заробкі зьменшыліся амаль на 100 тыс. рублёў з пачатку году. Гэта без уліку дэнамінацыі і інфляцыі”.
Прагноз на пэрспэктыву
Карбалевіч: “Чаго можна чакаць у блізкім часе?”
Скуратовіч: “10 студзеня сумесным рашэньнем міністэрстваў эканомікі, фінансаў і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва сярэдні заробак па народнай гаспадарцы ў студзені павінен быў скласьці 1157 тыс. руб. А фактычна атрымалася 919,6 тыс. руб. Гэта зноў жа без уліку інфляцыі.
Відавочная тэндэнцыя да пагаршэньня.
Беларуская дзяржава вельмі вольна абыходзіцца з грашыма насельніцтва.
Злотнікаў: “У сакавіку ў параўнаньні зь лютым асноўныя эканамічныя паказчыкі пагоршыліся прыкладна на 10%. Гэта вынік таго, што пачалі зьмяншацца замежныя пазыкі. Скарачаецца магчымасьць выплачваць заробкі за кошт банкаўскіх крэдытаў. Бліжэйшыя месяцы падзеньне будзе працягвацца”.
Чаму беларусы купляюць валюту?