Васіле Батнару паведамляе зь месца падзеяў
Ці паўторыцца ў Кішынэве ўкраінскі Майдан?
Сёньня ўдзельнікі акцыі ўварваліся ў будынак парлямэнту, павыбівалі там шыбы ды падпалілі будынак. Потым яны пазакідвалі камянямі рэзыдэнцыю прэзыдэнта краіны, таксама павыбіваўшы там шыбы. Увесь час адбываюцца сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй, паведамляецца, што адзін чалавек загінуў. У акцыі пратэсту бярэ ўдзел прыкладна 30 тысяч чалавек.
Пратэсты ў Кішынэве
Удзельнікі акцыі патрабуюць перападліку галасоў на выбарах, на якіх, паводле афіцыйных вынікаў, чарговы раз перамагла камуністычная партыя, набраўшы блізу 50% галасоў і атрымаўшы абсалютную большасьць дэпутацкіх мандатаў. Прадстаўнікі апазыцыйных Лібэральна-дэмакратычнай партыі і Лібэральнай партыі, якія набралі па 12% галасоў, заяўляюць, што могуць даказаць “шматлікія парушэньні і фальсыфікацыі”.
Тым часам місія назіральнікаў АБСЭ заявіла, што выбары ў цэлым адпавядалі дэмакратычным стандартам, хаця і мелі месца некаторыя парушэньні.