Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салдата Жалезьнічэнку адпусьцілі ў водпуск


Зьміцер Жалезьнічэнка
Зьміцер Жалезьнічэнка
Зьміцер Жалезьнічэнка, былы студэнт-выдатнік Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны, двойчы адлічаны з навучальнай установы й прызваны на службу ў транспартныя войскі ў Жлобіне, атрымаў кароткатэрміновы водпуск.

Пра гэта паведаміла маці салдата Ала Жалезьнічэнка. Сын павінен прыехаць на пабыўку ў бліжэйшыя дні. Дома ён правядзе 10 сутак.

Зьміцер наважаны ня толькі адпачыць, але й забраць з Гомельскага ўнівэрсытэту дакумэнты, каб мець магчымасьць паступіць улетку ў вышэйшую навучальную ўстанову, якая, як ён кажа, не запляміла сябе палітычнымі адлічэньнямі:

“Хацелася б аднавіцца ў беларускіх ВНУ, якія сябе не заплямілі палітычнымі адлічэньнямі. Паспрабую здаць патрэбнае сумоўе й аднавіцца на трэці курс”.

Тэрмін службы салдата Жалезьнічэнкі заканчваецца сёлета 25 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG