Расея адмовіла Беларусі ў крэдыце на 100 мільярдаў расейскіх рублёў. Беларусь просіць новы — на 2 мільярды даляраў. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс” з спасылкай на крыніцу ў міністэрстве фінансаў Расеі.
“На гэтым этапе ва ўзычэньні крэдыту на 100 мільярдаў рублёў адмоўлена”, — сказаў суразмоўца агенцтва.
Паступіў новы запыт на банкаўскі крэдыт на 2 мільярды даляраў пад дзяржгарантыі Расейскай Фэдэрацыі,” — дадаў ён.
Пры гэтым суразмоўца агенцтва не ўдаклданіў, якія банкі могуць даць Беларусі такі крэдыт.
З апошнія паўтара году аб’ём узычаных Беларусі крэдытных рэсурсаў з боку Расеі склаў 3 мільярды даляраў, у тым ліку 1,5 мільярда ў канцы 2007 году, яшчэ 1,5 мільярда двума трашнамі пры канцы 2008 году і ў сакавіку 2009 году.
Апроч гэтага, як паведаміў раней міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын, неўзабаве Расея вылучыць Беларусі чарговы транш памерам 500 мільёнаў з стабілізацыйнага крэдыту на 2 мільярды даляраў.