Барыс Клейн цяпер жыве ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Раней ён доўга працаваў выкладчыкам у Горадні, сябраваў з Васілём Быкавым і Аляксеем Карпюком. Іх так і называлі: трыо гарадзенскіх дысыдэнтаў.
У новай кніжцы навукоўца выбітныя постаці: Тадэвуш Касьцюшка, Адам Міцкевіч, Зыгмунт Мінейка, Аляксей Карпюк, Васіль Быкаў.
Менавіта з-за Васіля Быкава прэзэнтацыя і не адбылася, лічыць адзін зь ініцыятараў выданьня гэтай кнігі і адзін з аўтараў прадмоваў Аляксандар Фядута:
“Я думаю, што твар Васіля Быкава на вокладцы ўсё ж палохае пэўныя колы”.
Імпрэза павінна была адбыцца ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музэю – доме Ваньковічаў. Але кіраўніцтва музэю не дазволіла яе праводзіць. Прычына – маўляў, мерапрыемства не па профілю: гэта – кніжка, а не карціна.
Літаратар Міхась Скобла кажа, што тое далёка не прэцэдэнт – бываюць сытуацыі куды больш незразумелыя:
“Мне прыгадвацца выпадак, які адбыўся ў Зэльве. Выйшла кніжка Ларысы Геніюш “Каб вы ведалі...”. Прэзэнтацыя павінна была адбыцца ў музычнай школе. І ў самы апошні момант улады яе забаранілі. Ішоў дождж. І каля сотні чалавек, выйшаўшы з царквы, дзе адбывалася памінальная служба, стаялі пад дажджом. Сярод іх былі і замежныя дыпляматы. І было проста сорамна перад імі за чарговую дурноту беларускага начальства”.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў гаворыць, што чыноўніцтва цяпер моцна запалоханае. Яно баіцца згубіць пасаду, і з-за гэтага часта перастрахоўваецца. Таму арганізатары розных імпрэзаў мусяць улічваць рэчаіснасьць, упэўнены Алег Трусаў:
“Ня ўсе ўлады баяцца. Я мог бы назваць масу іншых прыкладаў. Але нармальныя людзі спачатку бяз шуму праводзяць прэзэнтацыю, а потым даюць пра гэта ў мэдыі. А іншыя робяць наадварот. І гэта даходзіць да ідэалягічнага чыноўніка, і той усё закрывае. І калі Фядута хацеў нешта зрабіць, трэба было запрасіць сяброў, правесьці, а потым выставіць у інтэрнэт. А калі пачаць шумець раней за падзею, а дурны нейкі начальнік ідэалягічнага аддзелу прачытае, то ён тэлефануе дырэктару таго ж музэю і лае яго за тое, што той пусьціў”.
Дарэчы, у якасьці самага апошняга станоўчага прыкладу Алег Трусаў прывёў напісаньне 25 сакавіка нацыянальнай дыктоўкі ў Мастах пры ўдзеле мясцовых уладаў.